Трое дзетак – матчыных кветак

— Гэта прасторны дом з усімі выгодамі на вуліцы Новай. Цяпер нам не трэба штодзень паліць печкі, грэць ваду...

Самы значны падарунак за ўсё сваё жыццё я атрымала напярэдадні Новага года, — прызнаецца маладая мама з аграгарадка Калядзіцкі Пружанскага раёна Наталля КРОХМАЛЬ.

— Гэта прасторны дом з усімі выгодамі на вуліцы Новай. Цяпер нам не трэба штодзень паліць печкі, грэць ваду...

Калі добра пацяплее, Наталля плануе зрабіць капітальны рамонт, добраўпарадкаваць двор. Працы хопіць на цэлае лета! Але ж калі ў мамы ёсць такія цудоўныя памочнікі, як муж Рыгор Аляксеевіч (дарэчы, адзін з лепшых трактарыстаў у ААТ «Агра-Калядзічы») і старэйшыя дзеці Кацярына і Ігар, любая справа пад сілу.

Наталля да дэкрэтнага водпуску працавала даяркай на Дабучынскай малочнатаварнай ферме. Туды ж на работу яна выйдзе і пасля спаўнення Максімку трох гадоў. З уладкаваннем сына жанчына праблем не бачыць: у Калядзіцкім працуе дзіцячы садок.

Урэшце, хто лепш раскажа пра маму, чым яе дзеці?

— Мама добрая, прыгожая, пячэ смачныя пірагі! — першым адгукаецца Ігар.

— І прыгожа вышывае… — удакладняе Каця. — Яна для нас — самая лепшая на свеце!

Ганна ХАДАРОВІЧ

Фота Аляксандра МЕЛЕША

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter