Трэцi cеместр клiча папрацаваць

Чатыры з паловай тысячы гамяльчан стануць будатрадаўцамі

Чатыры з паловай тысячы маладых гамяльчан стануць сёлета ўдзельнікамі будатрадаўскага руху.

У перыяд летніх канікул у часовым працаўладкаванні студэнтаў, вучняў старэйшых класаў школ, навучэнцаў устаноў прафтэхадукацыі прымуць удзел 97 прадпрыемстваў і арганізацый Гомеля і вобласці. Апрача маладых людзей, якія будуць задзейнічаны ў 184 будаўнічых, сэрвісных, педагагічных і сельскагаспадарчых атрадах, каля 800 юнакоў і дзяўчат будзе працаўладкавана індывідуальна. Да прыкладу, больш за паўтысячы членаў БРСМ Чыгуначнай раённай арганізацыі ў летні перыяд будуць працаваць на «Гомсельмашы», Гомельскім заводзе ліцця і нармаляў, у гандлёвым прадпрыемстве «Дабрабыт». Частка студэнтаў і навучэнцаў устаноў прафтэхадукацыі правядзе сезон у складзе валанцёрскіх фарміраванняў. Ужо ў апошнія майскія дні сэрвісныя атрады гамяльчан накіруюцца на працу ва Усерасійскі дзіцячы цэнтр «Арляня» ў Туапсэ, дзіцячы лагер «Ейск» у Краснадарскім краі прыме на працу важатымі байцоў гомельскага педагагічнага атрада.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter