Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Сярод замежнікаў, якія летась наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме, былі таксама і чытачы “Голасу Радзімы”

Трэнд пад назваю “бязвіз”

Летась у рэдакцыю прыходзілі пісьмы ад супляменнікаў з Літвы, Польшчы, Эстоніі аб паездках у Беларусь. Карэспандэнты пісалі: таму паспрыяла ўвядзенне бязвізавага рэжыму знаходжання для замежнікаў у раёнах Брэстчыны, Гродзеншчыны. І сярод удзельнікаў ІІІ Фэсту мастацтваў беларусаў свету з Францыі, Італіі, Ізраіля былі й тыя, хто скарыстаўся такой магчымасцю. 

Каля 80 тысяч замежнікаў з 65 краін заехалі ў Беларусь па бязвізе — ад пачатку яго дзеяння і да канца 2017-га. Такія лічбы прыводзіць Дзяржпагранкамітэт. Бязвізавым уездам актыўна карысталіся грамадзяне Германіі, Польшчы, Італіі, былі госці з Панамы, Нікарагуа...

Нагадаем, Указ Прэзідэнта №8 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грама-дзян” дазваляе прабыць у Беларусі без візы да 5 сутак пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. А ў канцы 2017-га падпісаны ўказ аб бязвізе на тэрмін да 10 дзён для замежных наведнікаў Аўгустоўскага канала, Гродна і Гродзенскага раёна, турысцка-рэкрэацыйнай зоны “Брэст”.

Голас Радзімы № 3 (3555), чацвер, 18 студзеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter