Трэба паспець сказаць праўду...

Незвычайных  гасцей  з  Лiтвы  прымалi  былыя  абаронцы  Айчыны  ў  Вiцебскiм  абласным  савеце  грамадскага  аб’яднання  ветэранаў

Незвычайных  гасцей  з  Лiтвы  прымалi  былыя  абаронцы  Айчыны  ў  Вiцебскiм  абласным  савеце  грамадскага  аб’яднання  ветэранаў

Iх наведала група ўдзельнiкаў Другой сусветнай вайны з лiтоўскага рэспублiканскага камiтэта ветэранаў, якiя змагалiся на баку антыгiтлераўскай каалiцыi. Якая мэта вiзiту шаноўных гасцей з блiзкага i адначасова ў многiм для нас таямнiчага замежжа? На сустрэчы прысутнiчаў, слухаў i гутарыў з многiмi цiкавымi асобамi i карэспандэнт “Р”. 

Трошкi стомленых ад падарожжа па краiне лiтоўскiх сяброў i калег прадставiў старшыня Вiцебскага абласнога савета грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр запасу Генадзь Герасiмовiч. У саставе дэлегацыi члены лiтоўскага рэспублiканскага камiтэта ўдзельнiкаў Другой сусветнай вайны Адольфас Балоцiнас i Рычард  Чэрбаускас, фотакарэспандэнт некамерцыйнага прадпрыемства “Геаграфiчны цэнтр Еўропы” Станчыкас Вайгуцiс. Усяго за тры днi яны пабывалi ўжо ў Мiнску, мемарыяле “Хатынь”, на “Лiнii Сталiна”, праехалi па мясцiнах баявой славы на шляху да Вiцебска. I тут найбольш насычаная частка праграмы лiтоўскiх ветэранаў па вывучэннi адрасоў баявога шляху славутай 16-й лiтоўскай дывiзii па тэрыторыi вобласцi. З кароткiмi “прываламi” i сустрэчамi госцi наведалi  воiнскiя захаваннi ў населеных пунктах Вароны Вiцебскага i Стасева – Лёзненскага раёнаў (ёсць у журботным спiсе пахаваных i лiтоўскiя змагары).  

У маршруце экспедыцыi ветэранаў таксама наведванне шэрага помнiкаў i захаванняў загiнуўшых патрыётаў у Бешанковiцкiм, Лепельскiм i Полацкiм раёнах, iншых аб’ектаў, дзе праходзiў шлях 16-й лiтоўскай дывiзii. Да выхадных намечана вяртанне ў Вiльнюс. Затым верагодзен паўтор экспедыцыi, у тым лiку ў расiйскую Арлоўскую вобласць, дзе ў 1942 годзе яна была сфармiравана. А канчатковая мэта пазначаных вандровак – стварэнне i выданне унiкальнай кнiгi аб баявым шляху 16-й лiтоўскай дывiзii. Кiраўнiк праекта — Станчыкас Вайгуцiс. 

Як адзначыў у час сустрэчы з вiцебскiмi ветэранамi iх лiтоўскi калега Адольфас Балоцiнас, чамусьцi ў многiх грамадзян сённяшняй Лiтвы генетычную памяць аб панесеных стратах “прысушыла”, i пакуль мы яшчэ жывыя, трэба паспець сказаць праўду  пра нашу сумесную барацьбу з фашысцкiм зверам. I пацвярджэнне гэтай праўды – сотнi лiтоўскiх салдат i афiцэраў  16-й дывiзii, якiя навечна паляглi на вiцебскай i iншых беларускiх землях...” 

Сучаснае кiраўнiцтва Лiтвы дазваляе лжывы перапiс гiсторыi, згодна з якiм не гiтлераўцы, а савецкiя войскi аказалiся акупантамi на лiтоўскай тэрыторыi. Адпаведна i ветэраны 16-й лiтоўскай дывiзii не пачэсныя грамадзяне ў сваёй краiне, вайскоўцы, што змагалiся на “баку антыгiтлераўскай каалiцыi”. Адсюль для пераможцаў фашызму анiякiх iльгот i прывiлей, а многiя з вайскоўцаў-ветэранаў — проста ў жахлiвым становiшчы. У параўнаннi з беларускiмi ветэранамi лiтоўскiя нават не маюць статуса ўдзельнiкаў i ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Можна толькi пазайздросцiць беларускiм абаронцам Айчыны, якiя маюць не толькi добрыя пенсii, але i салiдны пакет сацыяльных гарантый – медыцынскае абслугоўванне i бясплатнае зубапратэзаванне, бясплатныя жыллё, тэлефанiзацыю, забеспячэнне аўтатранспартам. Ды i хiба ўсё пералiчыш? 

Таму так патрэбна праўдзiвая кнiга аб мiнулай вайне i яе ўдзельнiках. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter