Трэба мець арліны зрок, каб даведацца, дзе Цмок

Удзельнікі сумеснай віктарыны «Народнай газеты» і выдавецтва «Рыфтур» сцвярджаюць, што чалавечы свет трымаюць гіганцкія рэптыліі і дзівакі, якія ўмеюць іх бачыць і размаўляць з іміЦі спрабавалі вы калі-небудзь вымяраць тэрмометрам тэмпературу сапраўднага пачуцця ці суаднесці з хуткасцю пошты палёт думкі?Параўнаць непараўнальнае нас прымусіў нядаўні ліст з горада Паставы.

«Хорошеет «Народненькая», -- адрасавала «НГ» цёплыя словы чытачка Эдзіта Вірбуль. – Теперь, когда она стала цветной, хорошо бы видеть в ней снимки достопримечательностей Беларуси. Красивые пейзажи (а их у нас много), старинные здания дворцов, замков, костелов, церквей…
В молодости я много поездила по Беларуси, Литве, Латвии, Украине. Была с экскурсией в Ленинграде, Москве… Из каждой поездки привозила наборы открыток. Но о белорусских городах напоминают только наборы открыток из Минска (изрядно устаревшие), Гомеля, Витебска и Брестской крепости. Если бы вы завели «уголок», в котором бы размещали снимки достопримечательностей Беларуси, пожилые люди из глубинки подписывались бы только на вашу газету».
Дзякуй, Эдзіта Андрэеўна, за падказку. Але вось дзіва: пакуль вашы думкі сталі словамі, леглі на паперу і трапілі ў рэдакцыйную пошту, у нашых планах з’явіўся незвычайны пункт: адшукаць беларускія цуды. Мы хочам паказаць чытачам, а найперш, пэўна, сабе незаўважанае раней хараство роднага краю. І спадзяёмся абудзіць у душы кожнага суайчынніка гонар, бо жывём у адзінай і непаўторнай, загадкавай і таямнічай краіне. А калі нехта ў гэтым сумняецца, то хіба таму, што шчасце, прыгажосць, гармонія – паняцці суб’ектыўная. Яны цалкам залежаць ад нашага ўмення бачыць далей за ўласны нос і штодзённыя клопаты.
Працягваем тэму рэптылій, якія, па ўсім відаць, у вялікай колькасці насяляюць Беларусь. Хітры казачны Цмок ці мудры стары Вужака пераплываў возера Сіньша (Расонскі раён), калі над ім завіс верталёт з фотамастаком Сяргеем Плыткевічам на борце? Ці гэта беларускія суродзічы шатландскай Нэсі цікуюць за ценем лятальнага апарата, каб вызначыць, у якім стагоддзі яны прачнуліся ад летаргічнага сну?
Нагадваем умовы конкурсу. Вам трэба ўважліва паглядзець на здымкі фотамастака Сяргея Плыткевіча, зробленыя ім з вышыні птушынага палёту. Кожны з убачаных фотамастаком краявідаў нагадвае нейкага дзівоснага звера, фантастычную птушку ці іншапланетны пейзаж. Кожны з сюжэтаў натхняе на філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці.
Складзіце легенду ці казку пра тое, што бачыце на здымку, і дашліце ў рэдакцыю. Не забудзьцеся паведаміць колькі слоў пра сябе. Пераможцы кожнага тура конкурсу ўбачаць свае творы надрукаванымі. Аўтары самых цікавых, арыгінальных і фантастычных апавяданняў атрымаюць каштоўныя падарункі ад выдавецтва “Рыфтур”.
Шліце свае допісы з пазнакай “Краіна казак” на адрас: 220013, г.Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета”.
Ці на электронную скрыню info@ng.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter