Поиск новых ведущих молодежной программы «Пин_код» приближается к финишу

Трапiць у тэлевiзар

Хутка, вельмi хутка мы ўбачым новых юных асоб у эфiры тэлеканала «Беларусь 2»! Дакладней, мы бачым iх i цяпер, але пакуль што ў фармаце тэлепраекта-кастынгу «Хачу ў тэлевiзар». Хто з дзясятка фiналiстаў стане тварам самай папулярнай маладзёжнай праграмы беларускага тэлебачання — праекта «Пiн_код»?

Больш за 50 чалавек ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў падалi заяўкi, марачы паспрабаваць сябе ў ролi тэлевядучых.

Кастынг на ролю вядучага iнтэрактыўнай маладзёжнай праграмы «Пiн_код» у эфiры «Беларусь 2» выйшаў на фiнiшную прамую: таленавiтыя школьнiкi i студэнты, якiя сталi фiналiстамi адбору, праходзяць прафесiйнае навучанне ў камандзе пiнкодаўцаў.

— Да фiналу навучання дойдуць не ўсе, — папярэджвае кiраўнiк праекта «Пiн_код» Ягор Шолькiн. — Кожны тыдзень прэтэндэнты выконваюць творчыя заданнi, звязаныя з тэлевiзiйнай вытворчасцю, а ацэньвае вынiкi iх працы прадзюсарская група тэлеканала «Беларусь 2». Фiналiсты, якiя набралi найменшую колькасць балаў за выкананне заданняў, выбываюць з барацьбы. Выратаваць ад вылету можа толькi iмунiтэт ад тэлегледачоў — у iх ёсць магчымасць выбраць сабе любiмчыкаў i аддаць за iх свой голас.

У лютым «Пiн_код» абвясцiў аб пошуку новага вядучага. Трапiць на сталiчны тэлеканал вось так папросту, не маючы за плячыма вопыту i ўнiверсiтэцкага дыплома, — рэдкi шанц, i Белтэлерадыёкампанiя вырашыла яго даць таленавiтай моладзi. Але каб усё было сумленна i аб’ектыўна (а заадно i каб адразу ўбачыць перспектыўных пачаткоўцаў у справе), кастынг вырашана было весцi ў рамках тэлепраекта «Хачу ў тэлевiзар». Так i кiраўнiкi праекта атрымаюць уяўленне аб здольнасцях прэтэндэнтаў на ролю тэлезорак, i гледачы будуць упэўнены, што ўсё сумленна — нiякiх блату i падтасовак, нiкога не возьмуць па знаёмстве i за прыгожыя вочы, калi ён не здольны весцi эфiр.

Больш за 50 чалавек ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў падалi заяўкi, марачы паспрабаваць сябе ў ролi тэлевядучых. Адбор прайшлi самыя крэатыўныя, знаходлiвыя i вясёлыя юнакi i дзяўчаты: усё ж такi «Пiн_код» выходзiць у прамым эфiры, а гэта нават для вопытных тэлежурналiстаў справа не самая простая.

— Да фiналу дабралiся ўдзельнiкi, якiя маюць сваё меркаванне i гатовы яго адстойваць, у якiх ёсць свае эмоцыi i яны гатовы iмi дзялiцца, — пракаменцiраваў рэжысёр i аўтар праекта Герман Малышчыцкi. — Прызнаюся, было няпроста адабраць удзельнiкаў, таму што моладзь у век TikTok i Instagram пачала забываць, што ёсць рэальнае жыццё i радасць зносiн. Наогул кажучы, мы разумеем, што з кожным годам праблема будзе ўсё больш сур’ёзная, таму што размаўляць людзi паволi перастаюць. Яны пiшуць аднаскладовымi сказамi, i ўсё. А нам патрэбны тыя, у каго ёсць сваё меркаванне, якое будзе цiкава пачуць i гледачам. Таму мы пакiнулi ў праекце рабят здольных, часам нават нахабных, але са сваёй iндывiдуальнасцю. Мы глядзiм на тое, як яны сябе праявяць, i да 1 чэрвеня вызначымся з нашымi новымi маладымi вядучымi. Хутчэй за ўсё, у «Пiн_код» патрапяць два чалавекi, а тыя, хто не пераможа ў праекце, аднак добра сябе зарэкамендуе, могуць атрымаць прапанову папрацаваць у якасцi карэспандэнтаў.

На новым этапе будучыя тэлевядучыя праходзяць чарговыя выпрабаваннi i сапраўдную школу капiтанаў: 12 майстар-класаў, на якiх удзельнiкi спасцiгаюць усе тонкасцi працы ў прамым эфiры, вучацца самастойна ствараць сюжэты i ўдасканальваюць тэхнiку маўлення.

— Напэўна, самае складанае для рабят — зразумець, што гэта праца, — канстатуе Герман Малышчыцкi. — Чамусьцi многiм здаецца, што дастаткова выйсцi ў кадр, пасмяяцца, нешта нагаварыць i пайсцi. Але думаю, як толькi мы пачнём развiтвацца з удзельнiкамi, а гэта ўжо ў блiжэйшыя днi, яны зразумеюць, што ўсё сур’ёзна. Мяркую, што i градус барацьбы вырасце.

Хто з фiналiстаў пройдзе ўсе выпрабаваннi i трапiць у каманду пiнкодаўцаў, стане вядома гэтым летам. А пакуль што па пятнiцах знаёмяць гледачоў з усiмi прэтэндэнтамi. Сачыць за праектам у прамым эфiры можна па буднях, пачынаючы з аўторка, у 15:45 на канале «Беларусь 2».

ovsepyan@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter