Нядаўна Вiцебск абляцела гучная навiна: у гiстарычным цэнтры горада — знаходка, звязаная з iмем Марка Шагала. Па вулiцы Талстога перакладвалi цеплатрасу i выпадкова «трапiлi» ў гiсторыю. Разам з грунтам i камянямi коўш экскаватара захапiў кафлi, цаглiны з клеймамi i iншыя матэрыялы трохвяковай даўнасцi.

Назад у мiнулае
Земляныя работы насупраць Уваскрэсенскай царквы пачалi яшчэ 22 мая. Але хутка згарнулi. Прычына не празаiчная — гiстарычная. Тэхнiка генпадрадчыка, пракапаўшы траншэю каля будынка банка на вулiцы Талстога, 2, агалiла фундамент былой гасцiнiцы «Брозi». Той самай, якая размяшчалася ў доме, пабудаваным у 1890-я гады Вiтэнбергам, адным з найбагацейшых мясцовых купцоў. Акрамя гасцiнiцы, асабняк размяшчаў кандытарскую, фотамайстэрню, магазiны. У адным з iх гадзiннiкамi i каштоўнасцямi гандляваў Шмуля-Неўха Розенфельд. Дачка ювелiра Бэла Розенфельд стала каханай i жонкай Марка Шагала.Характэрна, што акрамя рэшткаў «Брозi» будаўнiкам трапiлася куды большая старажытнасць — цагляная сцяна невядомага будынка, як мяркуецца, XVIII стагоддзя. Ён выступаў на вулiцу Талстога, былую Падзвiнскую, паказвае Яўген Калбовiч, архiтэктар-рэстаўратар, атэставаны спецыялiст Мiнiстэрства культуры:
— Зразумейце правiльна, гасцiнiца «Брозi» — гэта проста гасцiнiца «Брозi». У першую чаргу, каштоўнасцю з’яўляецца сам гiстарычны цэнтр. Знойдзеныя фрагменты будынкаў не засталiся без увагi. Выкананы замеры, фотафiксацыя аб’ектаў, праведзена праца па iх лакалiзацыi.

План пакажа
Калi мы пабывалi на месцы, аб замарожанай будоўлi нагадвалi дэталi. Агароджа, пашпарт аб’екта i вывернутыя вонкi iржавыя трубы. Iх даўно збiралiся мяняць. Жыхары блiжэйшых дамоў, якiя засталiся на час рамонту без вады, спадзявалiся, што справа не зацягнута. I вось з 28 траўня пастаўленыя на паўзу работы аднавiлi. Iх першая чарга наблiжаецца да фiналу.Рэканструкцыя цеплатрасы была запланаваная з 2016 года, уносiць яснасць Аляксей Белавусаў, прадстаўнiк Iнстытута гiсторыi НАН:
— Заказчык атрымаў дазвол Мiнiстэрства культуры з загадам: любыя дзеяннi ў гiстарычным цэнтры горада трэба весцi пад наглядам археолагаў. Пасля выяўлення знаходак спецыялiсты Iнстытута гiсторыi паведамiлi органам мясцовай улады аб тым, што работы трэба прыпынiць — для вывучэння дэталяў. Што i было зроблена.

Лiчылася, што гасцiнiца «Брозi» не прымыкала да будынка сучаснага банка. Праекцiроўшчыкi вырашылi, што можна прайсцi па свабодным участку ўздоўж «Брозi», не закрануўшы сцяну. Калi весцi траншэю ў ранейшым месцы, давялося б многае разбурыць у раёне помнiка князю Альгерду, спуска да Вiцьбы. I тэхнiка пайшла новым шляхам. Як вынiк — экскаватар зачапiў заходнюю сцяну гасцiнiцы. Але ёсць i пазiтыўны момант: дагэтуль у гэтай частцы Вiцебска нi разу не ўскрывалi культурны пласт. Аб размяшчэннi «Брозi» разважалi, маючы на руках толькi старыя аэрафотаздымкi. Цяпер сiтуацыя змянiлася, дапаўняе суразмоўца:
— Сёння можам упэў-нена казаць аб месцазнаходжаннi былой гасцiнiцы. Яна знаходзiлася блiжэй да Вiцьбы, чым меркавалася. Адкрыццё? Безумоўна. Гэта дасць магчымасць скласцi дакладны план месца, што важна для далейшай даследчай працы. I тым больш спатрэбiцца, калi аднойчы гаворка зойдзе аб аднаўленнi аб’екта.
— Знойдзеныя матэрыялы адправяцца ў Мiнск. Дзе iх аблiчбуюць, прысвояць шыфр i па запыце музеяў могуць перадаць для экспазiцыi.
Naumova@sb.by