Трапілі на мушку

У Брагінскім раёне ў выніку аблавы застрэлены тры ваўкі.
У Брагінскім раёне ў выніку аблавы застрэлены тры ваўкі.

Два драпежнікі загінулі ад стрэлаў паляўнічых у лесе, адзін — на ўскраіне адной з вёсак. Менавіта апошні, на думку егераў, і меў дачыненне да набегаў на вёскі Брагін-шчыны.

Аблава на шэрых была наладжана пасля іх нападаў на падворкі вяскоўцаў у вёсках Чырвонае і Старая Іолча. У выніку ад воўчых іклаў загінула каля дзесяці свойскіх жывёл — свінні, птушка, сабакі. Іх звер даставаў нават у зачыненых хлявах, аб чым паведамляла чытачам «Р». Не абышлі ўвагай ваўкі і грамадскае пагалоўе: на ферме ААТ «Камарынскі» яны знішчылі пяць цялят. Зараз спецыялісты высвятляюць, ці былі яны заражаны шаленствам.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter