Трактары перад адпраўкай на перадавую

Прадпрыемства вось ужо тры гады з’яўляецца дылерам РУП «Мінскі трактарны завод». З Пастаў новая тэхніка ідзе па заказу і ў гаспадаркі суседніх раёнаў.

ПРЫ ўваходзе на базу ААТ «Пастаўскі райаграсэрвіс» першым чынам кідаецца ў вочы рад новых трактароў «Беларус» рознай мадыфікацыі

Прадпрыемства вось ужо тры гады з’яўляецца дылерам РУП «Мінскі трактарны завод». З Пастаў новая тэхніка ідзе па заказу і ў гаспадаркі суседніх раёнаў.

— Тэхніка сучасная і зроблена на сусветным узроўні, — патлумачвае дырэктар райаграсэрвіса Віктар Аксёнаў. — Але, каб любы агрэгат быў заўсёды ў працоўным стане, трэба рэгулярна яго глядзець і абслугоўваць. У нас для гэтага абсталяваны спецыялізаваныя пункты. На жаль, у цэлым назіраецца тэндэнцыя зніжэння аблугоўвання энерганасычаных трактароў. Спасылкі ў асноўным на слабае фінансавае становішча гаспадарак. Аднак гэта не той выпадак, дзе можна эканоміць.

У пераважнай большасці паломка тэхнікі здараецца, як гавораць спецыялісты, па віне механізатараў. Вось чаму ў аграсэрвісе пад кіраўніцтвам начальніка дылерскага цэнтра Міхаіла Каросціка дзейнічаюць курсы павышэння кваліфікацыі для работы на трактарах «МТЗ-2522ДВ», «МТЗ-3022ДЦ», «МТЗ-3022.1». Увесь курс займае 35 гадзін. Экзамен прымаюць у Пастаўскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы, дзе і выдаецца адпаведнае пасведчанне. Да сёлятніх вясенне-палявых работ такую перападрыхтоўку прайшлі ўжо звыш за чатыры дзясяткі механізатараў.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter