Вадзiцель сельгаскааператыва другі раз за месяц папаўся п’яным за рулём, але канфіскаваць трактар за гэта не могуць.
— Упершыню нецвярозага хлопца спынiлi ў Шчучынскім раёне, а потым у Скідалі, — гаворыць старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.
Паводле нядаўніх паправак у Крымінальны кодэкс, трактар павінны канфіскаваць. Аднак высветлілася, што зрабіць гэта немагчыма, бо рашэнне па першым выпадку яшчэ не вынесена, а таму другі п’яны выезд не можа стаць прычынай канфіскацыі. Але хлопца ўсё роўна пакараюць: яму прыйдзецца заплаціць штраф ад 50 да 100 базавых велічынь, яго пазбавяць праў вадзіцеля на тэрмін да трох гадоў, а вось трактар застанецца ў калгасе.