Трактар «МТЗ» у якасці прэміі

КАЛІ тэатр пачынаецца з вешалкі, то сельгаспрадпрыемства — з машыннага двара. Так лічыць Віктар СТАШКЕВІЧ, дырэктар ААТ «Туркова» Міёрскага раёна. Парадак ва ўтрыманні тэхнікі калі не ідэальны, то блізкі да гэтага. Частка тэрыторыі двара заасфальтавана, а там, дзе размешчаны прычапны інвентар, пакладзены аэрадромныя пліты. Зернеўборачныя камбайны надзейна схаваны ў дыхтоўных боксах. Уся тэхніка чыстая, адлівае яркай чырвонай і сіняй фарбамі, нібыта і не была ў полі. Тэхнічны парк гаспадаркі, між іншым, за апошнія гады істотна абнавіўся. У тым ліку энерганасычанымі трактарамі МТЗ-3022, пагрузчыкамі «Амкадор», пасяўнымі агрэгатамі. І цалкам заслужана машынны двор ААТ «Туркова» двойчы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу-агляду. У тым ліку — сёлета. Прэмія — трактар «МТЗ».

арадак на машынным двары — парадак і ў вытворчасці міёрскага ААТ «Туркова»

Сакрэт поспеху раскрывае галоўны інжынер гаспадаркі Іосіф Шульга:

— Стала звычкай, што кожны механізатар у канцы рабочага дня прыбірае сваё рабочае месца. Ёсць пост мыйкі. Яго, а таксама захоўванне сельгасмашын кантралюе спецыяльна выдзелены чалавек — інжынер Мікалай Гарбатаў.

Цікавая сама асоба галоўнага інжынера Іосіфа Шульгі. Ён — ветэран вытворчасці, чалавек года Віцебшчыны. У сваёй справе — прафесар. Тэхніку, асабліва падношаную, перабраў, перакруціў сваімі рукамі. Рамантавалі на месцы нават рухавікі.

— Сёння звазіць яго на капрамонт — не менш 14 мільёнаў рублёў, — каменціруе спецыяліст. — Поршань замяніць ці гільзу якую і самі можам. Зробім хутчэй і надзейна. Бяда толькі ў тым, што запчасткі пачалі трапляцца няякасныя…

У гаспадарцы створаны належныя ўмовы для рамонту. Прасторная майстэрня абаграваецца, каб і ўзімку, нават у вялікі мароз, людзям было цёпла. Хаця аўралу не будзе. Справа ў тым, што ўвесь прычапны інвентар у гаспадарцы ўжо адрамантаваны. Гэтаму паспрыяла тое, што плацілі не за дні рамонту, а за аб’ём выкананай работы.

Шульга пералічвае механізатараў, якія датэрмінова справіліся з заданнем:

— Расціслаў Шаўлюга, Сяргей Алеська, Міхаіл Прашкевіч, Іван Зуевіч, Ігар Жураўскі, Антон Протас, Аляксандр Прашкевіч…

Апошняга мы якраз напаткалі на тэрыторыі двара адразу пасля абеду:

— За мной замацаваны трактары МТЗ-3022 і МТЗ-82, — ахвотна паведаў ён. — Вясной рыхтую глебу і сею, летам — кашу. Восенню — зноўку сяўба. Прычапную тэхніку, сеялку, плугі, дыскатар — адрамантаваў. Цяпер займуся дровамі, а як схопіцца лёд — махну на рыбалку. На Дзвіну, а лепей — на Пераброддзе. Там лепш шчупак бярэцца!...

Парадак на машынным двары — парадак і набыткі ў вытворчасці. ААТ «Туркова» трывала займае другое месца сярод гаспадарак раёна ў паляводстве і жывёлагадоўлі.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter