Народная газета

Трафік пад кантролем

Як краіны імкнуцца засцерагчы сваіх грамадзян ад дэструктыўнага ўплыву Інтэрнэту

Свабода — не ўсёдазволенасць. Разуменне гэтага з развіццём інтэрнэту становіцца ўсё больш ясным ва ўсіх краінах. На днях улады Іспаніі закрылі сайт рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Летам у Германіі быў закрыты папулярны ультралевы сайт, які распальваў нянавісць і варожасць. У ЗША, Швецыі і многіх іншых краінах перыядычна блакіруюцца пірацкія файлаабменнікі. У Расіі ліквідаваныя сайты, якія вучылі “касіць” ад арміі і “правільна даваць” хабар. Больш як паўсотні дэструктыўных сайтаў закрыта з пачатку года ў Казахстане


Але гэта хутчэй кропкавыя меры. Найбольш характэрная і сістэмная барацьба з “чорным трафікам” вядзецца ў Кітаі. Заслону ад пранікнення ў сетку КНР трымае сістэма інтэрнэт-фільтрацыі “Залаты шчыт”, запушчаная ў 2003 годзе. Зрэшты, яшчэ ў 1996-м Дзяржсавет выпусціў распараджэнне аб парадку наладжвання сувязі лакальных кітайскіх правайдараў з міжнароднымі, каб адсочваць і прадухіляць уцечкі дзяржаўных таямніц, а таксама абмяжоўваць доступ да парнагра-фічных і іншых шкодных матэрыялаў.

Апагеем гэтай працы і стаў “Залаты шчыт”. Пры распрацоўцы дадзенай сістэмы спецыялістам з універсітэта Цінхуа дапамагалі супрацоўнікі канадскай кампаніі Nortel Networks, якія аказалі садзейнічанне ва ўстаноўцы ў кітайскіх мегаполісах сістэм відэаназірання, а таксама распазнання асоб і галасоў. Эксперымент быў прызнаны ўдалым, аднак імклівае развіццё эканомікі, што пацягнула за сабой бурны рост пранікнення інтэрнэту, унесла пэўныя карэктывы ў першапачатковы праект. І ператварыла яго ў сістэму фільтрацыі ўсяго ўваходзячага ў краіну трафіку і кантэнту.

Для таго каб распрацаваць такую маштабную сістэму, кітайскаму кіраўніцтву прыйшлося звярнуцца па дапамогу не толькі да Nortel, якая ў 2000 годзе заключыла кантракты на распрацоўку праграмнага забеспячэння, пастаўкі і ўвод у эксплуатацыю абсталявання на суму 120 мільёнаў долараў, але і да цэлага шэрагу іншых заходніх фірм. Так, да распрацоўкі “Залатога шчыта” маюць дачыненне амерыканскія IT-кампаніі. Яны стварылі адзіную камп’ютарную сетку для 33 галоўных упраўленняў паліцыі, паставілі ў КНР маршрутызатары і сервернае абсталяванне, дапамаглі ў распрацоўцы спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.

Якая ж інфармацыя з’яўляецца ў Кітаі “персонай нон грата”? Гэта матэрыялы, якія супярэчаць асноўным прынцыпам канстытуцыі краіны, змяшчаюць дзяржтаямніцу або пагражаюць нацыянальнаму адзінству, наносяць шкоду дзяржаўным інтарэсам, распальваюць этнічную варожасць. Забароненая прапаганда розных сект, парнаграфіі, азартных гульняў, гвалту, забойстваў, тэрарызму і іншых злачынстваў. Адказнасць за распаўсюджанне такіх матэрыялаў ускладзена на інтэрнэт-правайдараў.

Поўнамаштабны запуск “Залатога шчыта” адбыўся ў верасні 2003 года. Гэты грандыёзны праект уяўляе сабой сістэму сервераў на канале паміж правайдарамі і міжнароднымі сеткамі, якая працуе на аснове адразу некалькіх тэхналогій. Кожны пакет даных, які паступае ў краіну або выходзіць з яе, аналізуецца серверамі “Залатога шчыта” па ключавых словах на англійскай і кітайскай мовах і па спісах забароненых рэсурсаў, пасля чаго сістэма прымае рашэнне аб магчымым абмежаванні доступу да рэсурсу.


— Інфарматызацыя ў якасці выкліку заходняга глабалізацыйнага праекта нацыянальнай дзяржаве разглядаецца як частковая ці поўная страта нацыянальнай дзяржавай кантролю за інфармацыйнымі патокамі на сваёй тэрыторыі ў выніку фарміравання глабальнага інфармацыйнага грамадства, — звяртае ўвагу кандыдат гістарычных навук Сяргей Кізіма. — Ступень страты нацыянальнай дзяржавай такога кантролю залежыць ад спалучэння двух фактараў: узроўню развіцця інфармацыйнага грамадства і ступені жадання дзяржаўных органаў займацца кантролем інфармацыйных патокаў.

А ад такога кантролю залежаць ні многа ні мала стабільнасць і суверэнітэт краіны. У тым, што ў пераважнай большасці сучасных дзяржаў любая інфармацыя можа быць на працягу некалькіх секунд перададзена за мяжу пры дапамозе інтэрнэту, незалежна ад таго, ці вітаюць дзяржаўныя органы такую перадачу, эксперт бачыць насцярожваючы момант:

— З такой жа хуткасцю інфармацыя можа быць атрымана з-за мяжы. Такая інфраструктура рэзка ўзмацняе магчымасці дзяржаўнага і прамысловага шпіянажу, памнажае патэнцыял тэрарыстычных арганізацый і дэструктыўных рэлігійных сект. Размяшчэнне інфармацыі на сайтах у інтэрнэце дазваляе прапагандаваць любыя ідэі, у тым ліку дэструктыўныя, і з лёгкасцю знаходзіць саюзнікаў, якія іх падзяляюць і часам нават гатовыя прафінансаваць. Знешнія нядобразычліўцы ў асобе дзяржаў, міжнародных дзяржаўных або недзяржаўных арганізацый, СМІ, карпарацый ці проста індывідаў могуць напрамую звяртацца да насельніцтва нацыянальных дзяржаў для вырашэння сваіх уласных задач.

Пра тое, як гэта адбываецца, на прыкладзе нашай усходняй краіны-суседкі распавёў дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (РУДН) Мікіта Данюк:

— На інфармацыйнае процідзеянне ў Расіі з 2015 па 2018 год з-за мяжы ўжо выдзелена 80 мільёнаў долараў. Прычым гэтыя даныя ўзяты толькі з адкрытых і публічных крыніц. На самай жа справе гаворка можа ісці пра нашмат больш значныя сумы. Расію спрабуюць дэстабілізаваць, і інфармацыйная прастора з’яўляецца адной з галоўных сфер, дзякуючы якой можна эфектыўна спрабаваць маніпуліраваць свядомасцю мас.

Гэты ценевы бок усеагульнай інфарматызацыі характэрны і для іншых краін. І з ім, на жаль, трэба лічыцца. Пасля нядаўняга тэракта ў лонданскім метро прэзідэнт ЗША і зусім прапанаваў радыкальныя меры:

“З лузер-тэрарыстамі неабходна абыходзіцца больш жорстка. Асноўным інструментам вярбоўкі ў іх шэрагі з’яўляецца інтэрнэт, так што нам варта адключыць яго”. Наўрад ці падобныя крайнія меры спатрэбяцца. Але не варта сумнявацца, што вопыт Кітая па засцярозе свайго насельніцтва ад дэструктыўных сайтаў з часам будзе запатрабаваны і іншымі дзяржавамі. Тым больш што барацьба з “чарнухай” у сетцы не прыніжае галоўных і станоўчых вартасцяў Сусветнага павуціння. Заснавальнік і генеральны дырэктар Facebook Марк Цукерберг кажа, што калі падключыць да сеткі ўсіх жыхароў краін, якія развіваюцца, можна стварыць больш за 100 мільёнаў працоўных месцаў. А па даных кансалтынгавай кампаніі Strategy & (PwC), паўсюдны доступ да інтэрнэту на глабальным узроўні дазволіць 500 мільёнам чалавек пераадолець мяжу беднасці. Пры гэтым сусветны ВУП павялічыцца на 6,7 трыльёна долараў. Але цалкам відавочна: інтэрнэт як прадукт цывілізацыі не павінен працаваць ёй жа на шкоду.

Сеткавая абарона

У нашай краіне кантроль за інтэрнэт-кантэнтам носіць выключна прававы характар і накіраваны на прадухіленне відавочных правапарушэнняў, якія лічацца такімі ва ўсім свеце. Так, з 1 студзеня 2015 года па 1 сакавіка 2016 года Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 46 інтэрнэт-рэсурсаў. Прычына — парушэнне гэтымі сайтамі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта ад 28 снежня 2014 года № 6 “Аб неад-

кладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”. А таксама выкарыстанне табуіраванай і вульгарнай лексікі, распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на прапаганду парнаграфіі. Іншыя прычыны — неналежная рэклама лекаў, рэклама алкагольных напояў, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. У гэтым годзе на працягу аднаго месяца быў абмежаваны доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод прычын — неналежная рэклама пазабіржавых фінансавых інструментаў і мікрапазык, а таксама неналежная рэклама лекаў.

osipov@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ТЕГИ:
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?