Традыцыi нашых продкаў

Iснаваў надзвычай цiкавы i змястоўны па сваёй iдэi навагоднi рытуал, якi накiраваны на дабрабыт сям’i i захаванне адносiн узаемаразумення.

За 15 хвiлiн да заканчэння старога года ўся сям’я садзiлася за святочна прыбраны стол, каб падзякаваць прайшоўшы год i разам з тым пакiнуць у iм усе складаныя праблемы, беды, хваробы.Старэйшы ў сям’i браў невялiкi глiняны посуд, напалову напоўнены вадой, i ставiў на сярэдзiну стала. Усе прысутныя за сталом працягвалi левую руку i роўна хвiлiну трымалi яе над посудам (калi ў сям’i былi немаўляты, то iх садзiлi на каленi, бралi iх руку ў сваю i трымалi разам са сваёй). Пры гэтым кожны з прысутных у думках аддаваў вадзе тое, што яго перш за ўсё не задавальняла ў мiнулым годзе (хваробы, страты, зайздрасць, жорсткасць, неўраджай, падзеж хатняй жывёлы). Праз хвiлiну той самы чалавек браў рытуальны посуд i вылiваў ваду з усiмi бедамi праз фортку. Прычым вылiваць ваду неабходна было налева ад уваходу, так, каб назаўтра ранiцай самому ж або камусьцi iншаму не “наступiць” i “не ўзяць” на сябе калектыўна закладзеную ў ваду негатыўную iнфармацыю. Як толькi наступiць поўнач, той жа посуд зноў напаўнялi вадой да самага краю, ставiлi на стол i цяпер ужо ўсе прысутныя працягвалi над ёй правую руку. Тым часам пра сябе прагаворвалi пажаданнi. Праз хвiлiну рытуальную чашу пускалi па кругу ў напрамку руху сонца, i кожны выпiваў сваю “долю” зычанняў.  У аснове рытуала ляжыць калектыўнае, талочнае свяшчэннадзейства, накiраванае на дасягненне чакаемага вынiку. Рытуалы падобнай накiраванасцi былi абавязковай складовай часткай амаль што ўсiх каляндарных святаў усходнеславянскiх народаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter