Форум «Музее Беларуси» собрал в Бресте около 120 участников

Традыцыі і навацыі

Брэсцкі лёгкаатлечны манеж ператварыўся на тры дні ў вялікую выставачную пляцоўку. На час правядзення IV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» з 4 па 6 кастрычніка тут прадстаўлены дзяржаўныя і прыватныя музеі, галерэі, турыстычныя і дызайнерскія фірмы, вытворцы тэматычнага абсталявання. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з іх экспазіцыямі, даведацца пра нешта ўнікальнае з гісторыі краіны, запланаваць новыя падарожжы. Падчас форуму будзе ўрачыста адкрыта абноўленая экспазіцыя археалагічнага музея «Бярэсце». Яна стала больш інтэрактыўнай, з'явілася аўдыясуправаджэнне, выкарыстоўваюцца QR-коды, 3D-акуляры. 


На форуме «Музеі Беларусі», акрамя экспазіцыйнай пляцоўкі, запланавана таксама дзелавая праграма. Сваё бачанне развіцця музейнай справы, паведамляе БЕЛТА, прадставяць эксперты з Арменіі, Беларусі, Кітая, Латвіі, Расіі, Украіны. 

Традыцыйна ў межах форуму падвядуць вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства. Пераможцаў вызначаць у намінацыях «За лепшае прадстаўленне музея ў экспазіцыі форуму», «За навацыі ў музейнай дзейнасці», «За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект», «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», «За лепшае музейнае выданне». Журы ўзначальваюць старшыня навуковага кансультатыўнага савета Музея Судзецкага нямецкага архіва ў Мюнхене Ханс-Марцін Хінц і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter