Толькі кожны пяты

Гэтай вясной на крапавы берэт прэтэндуюць 124 чалавекі

Гэтай вясной на крапавы берэт прэтэндуюць 124 чалавекі. Сярод іх — вайскоўцы, курсанты факультэта ўнутраных войск, супрацоўнікі сталічнага палка і абласных падраздзяленняў міліцыі спецыяльнага прызначэння. Выпрабаванні праходзяць у чатыры этапы. Кандыдаты здаюць нарматывы па фізпадрыхтоўцы, выконваюць 12-кіламетровы марш, страляюць з трох відаў зброі, удзельнічаюць у спарынгах.

— Кожны з гэтых этапаў па-свойму складаны, — гаворыць начальнiк групы інфармацыі і грамадскіх сувязей унутраных войск маёр Аляксандра Герасімёнак. — Таму ў час іх адсейваецца значная колькасць прэтэндэнтаў, у выніку ў сярэднім берэт атрымлівае прыкладна толькi пятая частка ад усіх жадаючых. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter