Тое, што не купіш

Бюджэт Гродзеншчыны захавае сацыяльную накіраванасць

У 2014 годзе бюджэт Гродзеншчыны захавае сацыяльную накіраванасць.

— Першасная ўвага па-ранейшаму нададзена адукацыі, ахове здароўя, культуры, спорту, сацыяльнай абароне насельніцтва: расходы на гэтыя мэты складуць 58 % абласнога бюджэту, — гаворыць губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў.

У тым ліку на сферу адукацыі будзе накіравана 3,6 трлн. рублёў, або больш за 28 %. Гэта дазволіць забяспечыць утрыманне 39,5 тыс. дашкольнікаў і 118 тыс. школьнікаў, 9,4 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных устаноў, 4,9 тыс. сярэдніх спецыяльных устаноў і навучанне 60 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўстановах дадатковай адукацыі.

На сферу аховы здароўя прадугледжана 20,6 % бюджэту, або каля 2,6 трлн. рублёў. Сродкі накіроўваюцца на ўтрыманне каля 11,7 тыс. ложкаў у медыцынскіх установах Гродна і вёсак, працу 112 амбулаторна-паліклінічных устаноў, 18 цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, трох станцый пералівання крыві. Значнае фінансаванне накіравана на мерапрыемствы па сацыяльнай абароне. На забеспячэнне сродкамі тэхнічнай рэабілітацыі інвалідаў запланавана 17 млрд. рублёў.

На сферу культуры будзе накіравана 327,8 млрд. рублёў. Працягнецца рэалізацыя дзяржпраграм «Культура Беларусі» і «Замкі Беларусі».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter