Обзор книг "Гiсторыя Сапегаў. Жыццяпiсы, маёнткi, фундацыi" и Хуана Рамона Хiменеса "Выбраная лiрыка"

Титулы облаков

Гiсторыя Сапегаў. Жыццяпiсы, маёнткi, фундацыi. Мiнск, 2017.

Укладальнiк гэтай кнiгi, Яўстах Сапега, кнiгу пра свой княскi род склаў дыхтоўна. Бiяграфiя самога складальнiка адметная — напачатку вайны ён быў у Войску польскiм, трапiў у палон, пазнаёмiўся з удзельнiцай антыфашысцкага падполля, шлюб узялi ў Парыжы, пасля вайны выехалi ў Афрыку... У Кенii князь Сапега здабываў дыяменты, займаўся свiнагадоўляй, меў паляўнiчую фiрму i збiраў звесткi пра свой род. «Часам пасля дзённага гойсання па саванне за сланамi, зебрамi, iльвамi ды антылопамi, лежачы ў намёце на паходным ложку, пры святле лямпы, як адзiнае чытанне я меў кнiгу пра Сапегаў — часам толькi выдадзеную, XVII стагоддзя». А яшчэ князь заяўляў у iнтэрв’ю, што лiчыць сваёй радзiмай Беларусь: «Мы не з Кароны, мы — з Вялiкага княства Лiтоўскага. Мы — палякi, але мы — беларусы. Леў Сапега ў канцы XVI стагоддзя (ён тады яшчэ быў падканцлерам), аддаючы другое, папраўленае выданне Лiтоўскага статута, у польскiм сейме гаварыў па–беларуску, бо лiчыў, што жыве ў вольнай краiне». У дыхтоўным выданнi — жыццяпiсы 85 вядомых прадстаўнiкоў роду, а таксама iх жонак, гiсторыя ўладанняў Сапегаў. Неверагодныя сюжэты могуць спарадзiць цэлую бiблiятэку прыгоднiцкiх раманаў. Цi праўдзiвая легенда пра выкраданне Мiкалаем Сапегай з касцёла ў Рыме цудадзейнага абраза Багамацi Гвадэлупскай, на падставе чаго Мапасан напiсаў навэлу «Рэлiквiя»? Цi такiм «прасцяком, пазбаўленым славалюбства i фанабэрыi», быў Ян Павел Сапега, як апiсаў яго Генрык Сенкевiч у «Патопе»? А якiя жарсцi, звязаныя з Тэрэзай з Гасеўскiх, у час гасцявання якой у Версалi кароль Людовiк XIV загадаў даць у яе гонар оперу! У Тэрэзы, жонкi лiтоўскага харужага Слушкi, здарыўся бурны раман з вялiкiм гетманам Казiмiрам Янам Сапегам. Калi ж не ўдалося схiлiць каханка да патрэбных палiтычных рашэнняў, Тэрэза развязала супраць яго сапраўдную вайну, пад Берасцем адбылiся сутычкi войскаў. А пасля смерцi Слушкi — выходзiць замуж за таго Сапегу! Кнiга, якая нарэшце прыйшла да беларускага чытача, сапраўдны падарунак тым, хто цiкавiцца гiсторыяй.

Хуан Рамон Хiменэс. Выбраная лiрыка. Мiнск, 2017.

Яшчэ пачынаючай паэткай я назаўсёды запомнiла радок, якi належаў iспанскаму паэту Хуану Рамону Хiменэсу: «Калi табе далi разлiнаваную паперу, пiшы ўпоперак!» Менавiта гэтыя словы ўзяў эпiграфам да раману «4510 па Фарэнгейту» Рэй Брэдберы. Але вершы Хiменэса я прачытала нашмат пазней, у рускiх перакладах. I вось у серыi «Паэты планеты» нобелеўскi лаўрэат загучаў у пераказе Рыгора Барадулiна. Паколькi пераклад вершаў, як кажуць, пацалунак скрозь шкло, усё залежыць ад таленту перакладчыка i супадзення ягонага творчага свету з арыгiналам. Хiменэса перакладаць надзвычай цяжка... Як пiша расiйскi даследчык Вiктар Андрэеў: «Он умел ценить слова — объемные, разноцветные, полнозвучные, в совершенстве владел искусством аллитерации. В молодости поэт увлекался живописью, писал картины, и это, видимо, помогало ему мастерски передавать словами все свои ощущения цвета». Але Барадулiн — майстар слова i вобраза. Таму вершы Хiменэса, у якiх столькi фiласофскiх падтэкстаў, не страцiлi глыбiнi.

Я па доле сцялюся,

Нiбы цёмны i страшны завулак,

Нiбы назаўжды здзiрванелая нiва

У зацвiлай старой агароджы.

Хто можа гэта адмовiць?

Ты ж па небе ляцiш,

Нiбы лёгкая светлая хмарка,

Нiбы вольная спеўная птушка,

Нiбы подых ласкавага ветру,

Хто зможа гэта адмовiць?
Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter