В стране стартовало ЦТ: университеты сдали экзамен на готовность

Тэст за тэстам

На гадзiннiку — каля дзесяці ранiцы. Сотнi ўсхваляваных i прыбраных учарашнiх выпускнiкоў падцягваюцца да галоўнага корпуса БДУ. Апошнi погляд у падручнiк, у канспект — i маладыя людзi праходзяць унутр. Ля ўвахода застаюцца сябры, бацькi, якiя хвалююцца не менш. Яшчэ б — першы экзамен уступнай кампанii гэтага года! Зрэшты, такая ж сiтуацыя назiраецца сёння i ў рэгiёнах, у дзясятках ВНУ краiны. Экзамен па адной з дзяржаўных моў здадуць 18,6 тысячы абiтурыентаў. Але сёлетняя эпiдсiтуацыя дыктуе свае правiлы. Дыстанцыяванне, меншая напаўняльнасць аўдыторый, антысептыкi, маскi. Як рыхтавалiся ВНУ? Пра гэта карэспандэнту «Р» распавёў адк азны сакратар БДУ Павел Навойчык.


Аўдыторый стане больш

ВНУ, на базе якiх праходзiць важны экзамен на веды, выканалi ўсе рэкамендацыi РIКВ, медыцынскiх службаў. I яны, як i Белдзяржунiверсiтэт, да ЦТ гатовыя, перакананы Павел Навойчык. Адна з прыкметных навiн у правядзеннi цэнтралiзаванага тэсцiравання — гэта iстотна знiжаная загрузка аўдыторый.

— Калi ў мiнулыя гады мы выкарыстоўвалi рассадку, пры якой абiтурыенты сядзелi адзiн каля аднаго, то сёлета арыентавалiся на адлегласць у паўтара метра, не менш. Гэта шахматная рассадка, або рассадка праз месца. Усё выверана настолькi, што часам нават карысталiся рулеткай. Нашы схемы рассадкi да пачатку правядзення ЦТ сёлета праверыў i РIКВ. Ведаю, што такi ж падыход практыкаваўся i ў iншых унiверсiтэтах.

Адна з прыкметных навiн у правядзеннi цэнтралiзаванага тэсцiравання гэтага года — iстотна знiжаная загрузка аўдыторый.
Лагiчна, што са зменай рассадкi змянiлася i ўмяшчальнасць аўдыторый. Дзе раней змяшчалiся сто абiтурыентаў, выкарыстоўваючы просты падлiк, разумееш: засталося месца, мабыць, для 30—40.

— Самая вялiкая колькасць абiту-рыентаў, якiх мы сёлета можам размясцiць у аўдыторыi, якой бы вялiкай яна нi была, — гэта 50 чалавек. Нават калi ў мiнулыя гады мы размяшчалi там i 150. Такiм чынам, у параўнаннi з мiнулым годам абiтурыентаў у кожнай аўдыторыi будзе ў 2, а мо i ў 3 разы менш. 

Нават калi ўлiчыць, што колькасць тых, хто здае ў БДУ iспыт па беларускай мове, сёлета ў параўнаннi з мiнулым годам паменшылася з 970 да 858, колькасць аўдыторый, якiя прымуць абiтурыентаў на iспыты ЦТ, павялiчылася.

— Мы штогод выдзялялi максiмум аўдыторый для правядзення цэнтралi-заванага тэсцiравання. Усе яны будуць задзейнiчаны i цяпер. Але, улiчваючы асаблiвасцi цяперашняй уступнай кампанii, мы ў БДУ дадалi яшчэ адзiн корпус — журфак. Раней яго не выкарыстоўвалi, паколькi ён знаходзiцца на некаторым аддаленнi ад галоўнага корпуса. А заўсёды ёсць верагоднасць, што абiтурыент нешта пераблытаў, забыўся ўзяць пропуск. Перамяшчацца памiж аддаленымi карпусамi няпроста. Сёлета дадатковы корпус бу-дзе задзейнiчаны для правядзення ЦТ па англiйскай мове.

 Чысцей за чыстае

Важнае новаўвядзенне сённяшняй уступнай кампанii: некалькi самых папулярных экзаменаў ЦТ пройдзе не адначасова, а з разбiўкай у два днi. Гэта руская мова i матэматыка. Першае з гэтых выпрабаванняў запланавана на 26 i 27 чэрвеня, другое — на 1 i 2 лiпеня. Усё гэта, кажа Павел Навойчык, важная мера, якая дазволiць не толькi скарацiць нагрузку на ВНУ, але i гарантаваць бяспеку абiтурыентаў.

— На ўваходзе ў корпус будзе меншы паток людзей, а гэта немалаважна. Абiтурыенты, нягледзячы на тое, што прыйсцi можна за гадзiну-паўтары, пачынаюць заходзiць у аўдыторыi хвiлiн за 30 да пачатку тэсцiравання. Гэта лагiчна: нiкому не хочацца ўставаць на дзве гадзiны раней, а потым проста сядзець у аўдыторыi без справы. З iншага боку, калi ўзгадаць сiтуацыю мiнулага года, мы атрымалi вялiкiя чэргi жадаючых увайсцi ў корпус на працягу апошнiх 30 хвiлiн. Спадзяёмся, што дзякуючы прынятым мерам сёлета такога не здарыцца.

А яшчэ з навацый гэтага года — у кожнай аўдыторыi з'явiцца дазатар з антысептыкам. Персанал, якi будзе суправаджаць ход iспыту, у абавязковым парадку надзене маскi, пальчаткi, кажа Павел Навойчык. Што тычыцца абiтурыентаў, прыйсцi ў масках цi не — гэта iх добрая воля. Але ВНУ настойлiва рэкамендуе маскi надзяваць: усё ж людзей будзе шмат, таму так больш бяспечна.

Да таго як абiтурыенты ўвайшлi ў аўдыторыi i занялi свае месцы, памяшканнi «перажылi» сур'ёзную ўборку з дэзынфiцыруючымi сродкамi.

Сёлета адлегласць паміж месцамі для абітурыентаў складзе паўтара метра, не менш. Гэта шахматная рассадка, або рассадка праз месца. Усё выверана настолькі, што часам нават карысталіся рулеткай.

— Такая ўборка будзе перад кожным ЦТ. Апрацоўка мэблi, падлогi. Каб нам усiм было спакойна.

У галоўнай ВНУ краiны пройдзе цэнтралiзаванае тэсцiраванне практычна па ўсiх 11 прадметах. Акрамя нагрузкi на аўдыторыi, сур'ёзная нагрузка, кажа Павел Навойчык, ляжа i на людзей. Большасць выкладчыкаў нават адклiчуць на гэты час з адпачынкаў.

— Раней тэрмiны правядзення ЦТ супадалi з выпускнымi экзаменамi ва ўнiверсiтэце. Гэта быў час, калi ўсе педагогi знаходзiлiся на рабочых месцах. Цяпер жа тэсцiраванне прыпадае на традыцыйны час адпачынкаў выкладчыкаў. Будзем адклiкаць iх. Людзi гэта разумеюць. Калi ў мiнулым годзе мы прыцягвалi да ЦТ 774 чалавекi, то сёлета задзейнiчаем 1128 выкладчыкаў.

Калі вучыўся, вынік будзе высокім

Дарэчы, iнструктаж тых, хто задзейнiчаны ў правядзеннi ЦТ у Белдзяржунiверсiтэце, таксама праходзiў у новым фармаце, расказаў Павел Навойчык. Упершыню арганiзатараў не збiралi ў адной аўдыторыi для iнструктажу, а далi магчымасць засвоiць усе тонкасцi працэдуры самiм: вельмi падрабязная iнструкцыя для адказных арганiзатараў была запiсана i размешчана ў сетцы. Затым прайшла спецыялiзаваная вiдэа-канферэнцыя, дзе можна было атрымаць адказы на ўсе пытаннi. Выдалена прайшла i жараб'ёўка аўдыторый, дзе будуць дзяжурыць тыя, хто задзейнiчаны ў правядзеннi ЦТ. Калi раней кожны цягнуў паперку з яе нумарам, то цяпер гэта за iх зрабiла камп'ютарная праграма. Кожны арганiзатар у дзень экзамену адразу атрымае нумар «сваёй» аўдыторыi. Усё гэта, перакананы Павел Навойчык, дапаможа пазбегнуць непажаданага збору выкладчыкаў у адным памяшканнi.

Зрэшты, пра тое, каб правесцi iспыты цэнтралiзаванага тэсцiра-вання выдалена, пакуль яшчэ гаворка не iдзе. Так, сiтуацыя гэтага года паказала: сучасныя тэхналогii могуць iстотна спрасцiць працэс навучання. Але вось да таго, каб арганiзаваць такiм жа чынам праверку ведаў, не гатовы ў першую чаргу самi абiтурыенты, перакананы Павел Навойчык:

— Праводзiць уступныя экзамены з выкарыстаннем анлайн-тэхналогiй пакуль ранавата. Цi будзе атрыманая такiм чынам ацэнка ведаў абiтурыента праўдзiвай? Мы бачым толькi чалавека i прастору ў некалькi метраў за iм. А колькi там кансультантаў? Невядома. Так, вопыт школ i ВНУ паказаў: даваць матэрыял выдалена ў межах вучэбнага працэсу магчыма. Але калi ты не моцна матываваны студэнт, то i веды, атрыманыя такiм чынам, будуць слабейшыя.

Экзамен па адной з дзяржаўных моў сёння ў краіне здадуць 18,6 тысячы абітурыентаў

Па iнфармацыi РIКВ, для ўдзелу ў ЦТ гэтага года зарэгiстравана больш за 64 000 абiтурыентаў. Па традыцыi, найбольш папулярнымi прадметамi застаюцца руская мова (яе здадуць больш за 52,5 тысячы зарэгiстраваных), матэматыка (каля 35 000) i англiйская мова (больш за 23,5 тысячы абiтурыентаў). Першыя вынiкi ўдзельнiкi ЦТ даведаюцца ўжо 24 лiпеня. Якiмi яны будуць, вядома, пакажа час. Але, перакананы Павел Навойчык, цяперашняя сiтуацыя нiяк не паўплывае на вынiк.

— У матываваных абiтурыентаў, нават нягледзячы на выдаленае навучанне, падрыхтоўка не пацярпела. Бо яны вучылiся не адзiн, а адзiнаццаць гадоў. Так што дадатковых хваляванняў быць не павiнна.

Інфаграфіка Уладзіміра ПАЛОНСКАГА

arteaga@sb.by 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter