Тэрыторыя мужнасці

У Брэсцкай крэпасці з’явіцца новая зала для наведвальнікаў

У Брэсцкай крэпасці хутка з’явіцца новая зала для наведвальнікаў.

Мяркуецца, што яна будзе размешчана ў паўднёва-ўсходняй казарме, побач з адкрытай 22 чэрвеня экспазіцыяй «Музей вайны — тэрыторыя Міру». Плошча аб’екта складзе 200 квадратных метраў, у ім будзе чатыры памяшканні. Задзейнічаюць і барбакан, з якога адкрываецца маляўнічы від на цэнтральны востраў крэпасці.

Дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк паведаміў, што фінансуецца стварэнне новай экспазіцыі за кошт сродкаў Знешэканамбанка Расіі. Пачынаючы з 2012 года ён выдзеліў крэпасці 7,5 мільёна расійскіх рублёў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter