Тэлеімяніны. Адно свята на чацвярых

На бягучым тыдні дзень нараджэння адзначаць адразу чацвёра нашых знакамітых суайчыннікаў — кампазітар Ігар Лучанок, тэатральны рэжысёр Мікалай Пінігін, спявачка Тамара Пячынская і акцёр Віктар Манаеў. З гэтай нагоды віншаванні імяніннікам падрыхтаваў тэлеканал «Беларусь 3».

Шостага жніўня, у дзень, калі нарадзіліся Тамара Пячынская, Ігар Лучанок і Мікалай Пінігін, пакажуць канцэрт «Ад сэрца да сэрца...», у якім прагучаць рамансы ў выкананні Тамары Пячынскай. 

У гэты ж дзень у эфіры будзе прадстаўлены дакументальны фільм «Ігар Лучанок. Мелодыя лёсу», які распавядае пра жыццё і творчасць народнага артыста Беларусі і СССР.

Сёмага жніўня на тэлеэкран выйдзе спектакль Мікалая Пінігіна «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл». Пастаноўка складаецца з трох частак – балета, камедыі масак і камічнай оперы і ідзе ў жывых дэкарацыях Нясвіжскага замка. Адну з роляў у тэатральнай дзеі выканае народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, дзень нараджэння якога прыпадае менавіта на 7 жніўня. Пасля спектакля будзе паказаны дакументальны фільм пра мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра «Мікалай Пінігін. Мяне няма».

Ірына ЮР,ЕВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter