В Брестской крепости покажут драматическую балладу по повести Василия Быкова

Тэатр у склепе

Сёння ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбудзецца незвычайнае для гэтага месца мерапрыемства. У дэкарацыях Армейскага клуба, адкрытага некалькі гадоў таму ў былым парахавым склепе Кобрынскага ўмацавання, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы пакажа драматычную баладу па аднайменнай аповесці Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца». Культурная акцыя прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

bresttheatre.info

У тэатры лічаць, што аскетычная пляцоўка салдацкага клуба вельмі падыходзіць да атмасферы спектакля, падзеі ў якім адбываюцца ў пачатку зімы 1942 года, калі ішлі самыя адказныя баі за Сталінград. 

Прэм’ера спектакля «Пайсці і не вярнуцца» адбылася ў кастрычніку 2012 года. Усяго было сыграна 30 спектакляў. На чатыры гады драматычная балада была выключана з рэпертуару тэатра. І вось зусім нядаўна яе аднавілі. Прычым у тым жа акцёрскім складзе: галоўныя ролі выконваюць Аляксей Шчарбакоў і Таццяна Васількова. Іх героі — звычайныя людзі, якія аказваюцца перад маральным выбарам ў адзін з самых драматычных момантаў жыцця.

У горад з партызанскага атрада ідуць Антон Галубін і зусім юная Зося Нарэйка. Антон ужо стары партызан, які не раз бываў у небяспечных сітуацыях. Але раптам ён ламаецца. Жадаючы выжыць любой цаной, Антон спрабуе ўгаварыць Зосю здацца немцам, каб пажыць спакойным жыццём. Зося адмаўляецца. Яна шкадуе, што паверыла Антону, і цяпер гатова ісці на смерць, але толькі не здрадзіць тым, хто даверыўся ёй.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter