Тэатр пачынаецца з глыбінкі

У Оршы завяршыўся трохдзённы фестываль “Тэатральная вясна”. Удзел у ім прынялі звыш дзесятка аматарскіх калектываў горада, а таксама з суседніх – Барані, Дуброўна і Лепеля. Галоўнымі арбітрамі прыдняпроўскіх талентаў сталі гледачы. Але і прафесіяналы з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа пацвердзілі, што “Тэатральная вясна” на Віцебшчыне гэткая ж шчодрая і паўнаводная, як разлівы Дзвіны і Дняпра. А фінансавую падтрымку тэатральным агледзінам забяспечылi Аршанскі гарвыканком і мясцовае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter