Тэатр на экране

Магіляўчанам прапануюць паглядзець архіўныя відэаспектаклі

Магіляўчанам прапануюць паглядзець відэаспектаклі.

Незвычайныя паказы прыдумалі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Па панядзелках увечары на малой сцэне прэзентуюць відэапастаноўкі, якіх ужо няма ў рэпертуары ўстановы.

— Ідэя праекта «Тэатр.zip» з’явілася яшчэ мінулай вясной, тады мы, праўда, паглядзелі толькі дзве пастаноўкі, — гаворыць Юлія Пеплер, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі тэатра. — Зараз ідэю хочам адрадзіць. У нашых архівах — 30 відэапастановак, якія мы прапануем паглядзець.

Фармат праекта ўключае прагляд спектакля і яго абмеркаванне. Цікава, што пастаноўку для вечара з існуючага спіса адбіраюць гледачы. Робяць яны гэта з дапамогай групы ў сацсетцы. Адзначым, што відэапаказы бясплатныя, наведаць іх могуць усе жадаючыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter