«Французские каникулы» пройдут на белорусском сцене

Тэатр без межаў

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі больш за дзесяць гадоў супрацоўнічае з МГА «Тэатра» і французскай тэатральнай асацыяцыяй Demain le Printemps. У межах супрацоўніцтва праводзяцца майстар-класы, ствараюцца сумесныя праекты, папулярызуецца беларуская і французская культуры. 

Фота арганізатараў

Кожны жнівень франкамоўныя акцёры з усіх куткоў свету прыязджаюць у Беларусь, каб удасканаліць акцёрскае майстэрства. На працягу месяца артысты з Францыі, Канады, Ірландыі, Туніса, Алжыра і Марока працуюць над майстэрствам акцёра, вакалам, танцам, акрабатыкай, сцэнічнай мовай і г. д. У канцы экспрэс-стажыроўкі ўдзельнікі праекта прадстаўляюць на суд гледачоў выніковы канцэрт-капуснік, які складаецца з вакальных, танцавальных і драматычных нумароў.

Чарговы тэатральны канцэрт «Французскія канікулы» адбудзецца 28 жніўня на галоўнай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Арганізатары запрашаюць на яго ўсіх, хто ўжо знаёмы з праектам ці толькі хацеў бы з ім пазнаёміцца, усіх аматараў французскай культуры і тых, хто вывучае французскую мову або толькі пачынае ёю цікавіцца. Драматычныя эцюды будуць суправаджацца сінхронным перакладам на рускую мову. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter