В центре Могилева при прокладке труб откопали два склепа: предполагается, что это древние захоронения знаменитых горожан

Таямнiцы падземнага горада

Такое здараецца нячаста: у цэнтры Магiлёва пры замене труб цеплатрасы рабочыя натыкнулiся на цагляны мур. Як аказалася, гэта часткi двух старадаўнiх пахаванняў. Гiсторыкi i археолагi Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта iмя Арка-дзя Куляшова паднялi з зямлi рэшткi металiчнай аправы i iншыя дэталi, якiя засталiся, як мяркуецца, ад iконкi. Спецыялiсты маюць намер вывучыць артэфакты разам са сваiмi мiнскiмi калегамi i паназiраць за ходам работ да iх заканчэння.


Спецыялiсты маюць намер патранiраваць будаўнiчыя работы на тэрыторыi былых Саборных могiлак i надалей.

Не толькi гiсторыкi, але i магiлёўцы ведаюць: некалькi дзясяткаў гадоў таму на месцы цяперашняга сквера памiж  гасцiнiцай «Магiлёў» i гандлёвым цэнтрам «Панарама» былi Саборныя могiлкi. Афiцыйных звестак пра iх вельмi мала. Вядома, што назва цвiнтара звязана з будаўнiцтвам у Магiлёве сабора Святога Язэпа, у закладцы якога прынялi ўдзел расiйская iмператрыца Кацярына II i аўстрыйскi iмператар Iосiф II. Непадалёк ад кафедральнага сабора i сталi хаваць знакамiтых гараджан.

А калi ў шасцiдзясятыя гады мiнулага стагоддзя ў абласным цэнтры пракладвалi праспект Мiру, паўстала пытанне аб «перадыслакацыi» могiлак. Намеснiк дырэктара магiлёўскай СШ № 34, гiсторык, даследчык i краязнаўца Галiна Бяляева расказала:

— Сваякам спачыўшых тут гараджан тады далi два гады на тое, каб яны перанеслi прах блiзкiх у iншае месца. Але прапанову прынялi не ўсё: адны не захацелi афiшыраваць сваяцтва з дарэвалюцыйнай шляхтай, iншыя на гэты момант жылi дзесьцi далёка.

Археолагi знайшлi рэшткi старога абраза.

Сёння пра гэта нагадвае памятны знак, аўтар якога — скульптар Аляксандр Мiнькоў. Ён устаноўлены па iнiцыятыве Магiлёўскага гарвыканкама, грамадскасцi i духавенства. Аспiрант кафедры археалогii, гiсторыi Беларусi i спецыяльных гiста-рычных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта iмя Куляшова Iгар Галiноўскi адзначыў, што група спецыялiстаў ВНУ патра-нiравала ход работ на тэрыторыi былых Саборных могiлак з самага пачатку:

— Мы меркавалi, што нешта падобнае можа здарыцца. Знаходкi — а iх перададуць у Iнстытут гiсторыi НАН Беларусi — будуць вывучаны.

Галiна Бяляева некалькi гадоў таму са сваiмi выхаванцамi правяла вялiкую працу па сiстэматызацыi магiлёўскага некропаля. Многае ўдалося даведацца i задакументаваць i пра Саборныя могiлкi:

— Крыўдна, што разам з iмi знiклi i iмёны многiх людзей, якiя нямала зрабiлi для роднага горада. Таму хацелася вярнуць хаця б тое нямногае, пра што яшчэ можна даведацца.

Аб былым сёння нагадвае памятны знак.

Дваццаць iмёнаў землякоў, спачыўшых на Саборных могiлках, гiсторык знайшла ў архiвах Санкт-Пецярбурга. Яны захавалiся дзякуючы вялiкай iнвентарызацыi могiлак, якая больш за сто гадоў назад была праведзена ў Расii па iнiцыятыве вучонага i выдаўца Мiкалая Раманава. Неабходнасць такой працы вялiкi князь абгрунтаваў тым, што «помнiкi здымаюцца з месцаў, прадаюцца гандлярам: надпiсы, крыжы, скульптурныя выявы знiкаюць... Плiты закладваюцца ў падмуркi, тратуары, пад вадасцёкавыя трубы». Яшчэ тады ён наракаў, што ёсць «цэлыя скляпы з засыпанымi тынкоўкай i пылам стагоддзяў помнiкамi з сарванымi гербамi».

Адно з вернутых такiм чынам iмёнаў — Мацвея Фурсава, рэдактара «Губернскiх ведамасцей», дырэктара Магiлёўскай гiмназii i аўтара гiстарычнага нарыса да «Вопыту Магiлёўскай губернi» Аляксандра Дэмбавецкага. Тут таксама былi пахаваны старшыня Магiлёўскай кантрольнай палаты Мiкалай Дзярагiн (яго прозвiшча пазначана ў памятных кнiжках Магiлёўскай губернi), пракурор акруговага суда Мiхаiл Паўлавiч Цiмафееў i iншыя.


Гiсторык пераканана: чым лепш мы будзем ведаць мiнулае, тым больш упэўнена станем адчуваць сябе ў сучаснасцi. А таямнiц, якiя давядзецца разгадваць, яшчэ вельмi шмат. Да прыкладу, яна лiчыць: сцвярджэнне, што падчас пракладкi цеплатрасы былi раскапаны менавiта склепы, яшчэ можна абмеркаваць:

— Як вядома з вывучэнняў iншых пахаванняў горада, у Магiлёве ў XVIII—XIX стагоддзях практыкавалася ўнутранае аблiцоўванне пахаванняў цагляным мурам — каб пазбегнуць прасядання глебы, траплення вады i гэтак далей. Так што, па ўсёй верагоднасцi, гаворка iдзе пра iх, а не пра склепы ў класiчным разуменнi.

У любым выпадку спецыялiсты маюць намер патранiраваць будаўнiчыя работы на тэрыторыi былых Саборных могiлак i надалей. А працягнуцца яны згодна з планам да верасня сяголетняга года.

markova@sb.by

Фота Марыям ТАБАГАРЫ

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter