«Таямніца ночы»

У Нацыянальным мастацкім музеі прадставілі больш за 60 твораў Гаўрыіла Вашчанкі
У Нацыянальным мастацкім музеі прадставілі больш за 60 твораў Гаўрыіла Вашчанкі

Урачыстае адкрыццё выстаўкі народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі «Таямніца ночы», прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння майстра, адбылося 12 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Асаблівасць экспазіцыі ў тым, што ўсе творы, якія ў яе ўваходзяць (а іх больш за 60), — уласнасць мастака і напісаны ім у сталы перыяд творчасці: на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

— Гэтая выстаўка — плён шматгадовых разважанняў, навеяных і бяссонніцай, і нейкімі жыццёвымі эпізодамі. А таксама старадаўнімі павер’ямі і легендамі. Бо ноч захоўвае мноства таямніц, — адзначае віноўнік урачыстасці Гаўрыіл Вашчанка.

На думку вядомага беларускага мастацтваведа Наталлі Шаранговіч, манументальныя і жывапісныя работы славутага майстра — класіка нацыянальнага мастацтва ХХ—ХХІ стагоддзяў. Яго творы ўвасобілі цэлую эпоху з яе ідэальнымі памкненнямі і балючымі расчараваннямі, складанымі грамадскімі зменамі і чалавечымі трагедыямі.

Для наведвальнікаў выстаўка пачала працаваць ужо сёння, экспанаванне плануецца на працягу месяца.

Ірына СВІРКО, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter