Тавар i навар

На рынку «Паўднёвы» ў Гродне пачаў працаваць аптовы кірмаш

На рынку «Паўднёвы» ў Гродне пачаў працаваць адзін з першых у краіне аптовых кірмашоў.

Тут прадпрымальнікам прапануюць тавар з усімі дакументамі, якія неабходны згодна з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза.

— У буйных аптавікоў усе тавары ўжо сертыфікаваны, і мелкім прадпрымальнікам не трэба плаціць за дакументы, — паведаміў начальнік аддзела камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Красцін. — У большай ступені гэта тычыцца ІП з невялікіх населеных пунктаў, у якіх ёсць пэўныя складанасці з пошукам аптавікоў. Калі ж базы самі прыходзяць на рынак, гэта спрашчае працу.

Дарэчы, імпартныя тавары, якія прадпрымальнікі куплялі за мяжой, з ліпеня павінны быць прадстаўлены на аптовых базах краіны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter