«Тарзан», дый годзе

Пенсіянер больш за чвэрць гадзіны правісеў на слупе электралініі

У Смалявіцкім раёне пенсіянер больш за чвэрць гадзіны правісеў на слупе лініі электраперадачы.

Пра гэта паведаміў выпадковы сведка. На месца здарэння ў вёску Ізбіцкае выратавальнікі прыбылі праз 13 хвілін. Аказалася, пенсіянер 1950 года нараджэння хацеў зачысціць кантакты правадоў, але нечакана сарваўся з лесвіцы і, заблытаўшыся ў дроце, павіс галавой уніз.

— Пацярпелы быў нецвярозы, — расказвае Анастасія Швайбовіч, прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. — Патлумачыць тое, чаму ён вырашыў прывесці да ладу правады, якія вiселi нават не паблізу яго дома, так і не змог.

Ад медыцынскай дапамогі «тарзан» адмовіўся і разам са знаёмымі з’ехаў з месца здарэння. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter