Беларуская мастачка Наталля Паплаўская адзначыла на днях 90-годдзе. Такі ж юбілей святкаваў бы сёлета і яе муж народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, але, на жаль, яго не стала ў 2017 годзе. Прыхільнікам майстра застаецца толькі ўспамінаць таленавітага аўтара і натхняцца яго работамі. Пазнаёміцца бліжэй з творчасцю Георгія Георгіевіча і Наталлі Мікалаеўны ў гэтыя дні можна ў Нацыянальнай бібліятэцы. Тут да 22 лютага праходзіць прысвечаная ім кніжна-ілюстрацыйная выстава «Тандэм натхнення».
З творчасцю Георгія і Наталлі Паплаўскіх можна пазнаёміцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. |
Як адзначаюць арганізатары выставы, «Тандэм натхнення» ў немалой меры адлюстроўвае той значны ўклад, які ўнеслі Паплаўскія ў развіццё беларускага выяўленчага мастацтва. Усяго дэманструецца звыш 60 дакументаў, сярод якіх і арыгіналы работ з аўтографамі мастакоў.
mila@sb.by