«Таму, хто знойдзе…»

Пад  адной  яркай  вокладкай  –  тры  жанры:  паэзiя,  проза,  драматургiя

Пад  адной  яркай  вокладкай    тры  жанры:  паэзiя,  проза,  драматургiя.  А яшчэ  добрыя  пераклады  з  англiйскай  мовы  (па-беларуску  нарэшце  загучалi  класiчныя  санеты  сусветна  вядомай  паэткi  Элiзабет  Барэт  Браўнiнг)

Пачынаючая 26-гадовая аўтарка – Таццяна Сiвец — супрацоўнiца радыёстанцыi «Беларусь», аспiрантка Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы, мае дыплом настаўнiка англiйскай мовы, беларускай мовы i лiтаратуры. «Таму, хто знойдзе…» – яе трэццяя кнiга, якая выйшла досыць вялiкiм тыражом.

Тэмы? Усё тыя ж – традыцыйныя, вечныя! Якое стагоддзе запар паэты i пiсьменнiкi ўсёй планеты шукаюць адказы на сакраментальныя пытаннi: у чым сэнс жыцця, што ёсць каханне? Як у прадмове да зборнiка напiсаў пiсьменнiк Уладзiмiр Гнiламёдаў: «Гэта ў сям’i каханне павiнна быць спакойным, цiхiм, а ў паэзii патрэбны выбух. На гэтым тры чвэрцi сусветнай лiтаратуры трымаецца. Гэтая тэма — невычарпальная! Пакуль будзе цеплiцца на зямлi жыццё, будзе iснаваць i яна».

У Таццяны Сiвец аблiчча кахання рознае: гэта цяжкая хвароба i нечаканая свабода, усмешкi i слёзы, пяшчота i здрада, рэўнасць i мары, адзiнота i вяртанне. Яе лiрыка — водгаласы Ахматавай i Раждзественскага, Цвятаевай i нават Шэкспiра. Яе слова лёгкае i… утульнае, iранiчнае i самабытнае, беларускае:

Кожнаму – адзiнота свая…

I крок, i рух у яе адрозны:

Каму – сумненнi, камусьцi – крозы,

А мне хай будзе вясёлы ямб!

У дадатак амаль да сотнi вершаў чатыры апавяданнi (сярод iх нават фантасмагорыя «Цень павука») i дзве п’есы — «Шафа» (казка ў 3 дзеях) i «КМЧ (курсы маладых чараўнiкоў)».

Свой напрамак, сваё адчуванне слова аўтарка знайшла. Нездарма ж кнiга называецца «Таму, хто знойдзе…».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter