«Там, дзе возера Глыбокае»

Добрай традыцыяй выдавецтва «Мастацкая літаратура» стаў выпуск у свет кнігі «Беларусь літаратурная», у якой адлюстроўваецца літаратурная спадчына таго раёна, дзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства

Натхнення бераг для паэтаў,

Дзе пахне вечнасцю ралля,

Калыска  вершаў і санетаў —

І ёсць Глыбоччыны зямля…

Добрай традыцыяй выдавецтва «Мастацкая літаратура» стаў выпуск у свет кнігі «Беларусь літаратурная», у якой адлюстроўваецца літаратурная спадчына таго раёна, дзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства. Сёлета, як вядома, месцам яго правядзення стала Глыбокае. І таму на свет з’явілася кніга «Там, дзе возера Глыбокае». У ёй змешчаны творы паўсотні аўтараў, лёс якіх быў звязаны з раёнам. Сярод іх — бацька беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі, мастак і фалькларыст Яэп Драздовіч, грамадскі дзеяч Вацлаў Ластоўскі, паэты Янка Пачопка, Фама Ляшонак, Віталь Гарановіч…

У бібліятэцы раённага Дома культуры прайшла прэзентацыя кнігі. Перад поўнасцю запоўненай прыхільнікамі літаратуры залай выступілі паэты Алесь Жыгуноў, Ганна Зінкевіч, Марыя Баравік, Ганна Пяткевіч, Галіна Сутула, Рыгор Шарыпкін. На словы іх твораў мясцовымі самадзейнымі кампазітарамі Браніславам Грамакоўскім і Ганнай Шакола, а таксама Паўлам Пеляёнкам, Ірынай Шыманскай і іншымі былі выкананы песні.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКУ: выступае паэт, загадчык сельгасаддзела газеты «Веснік Глыбоччыны» Алесь ЖЫГУНОЎ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости