Там, дзе працаваў мастак

Сядзіба Мікалая Неўрава стане цэнтрам новага туркомплексу

Сядзіба вядомага мастака Мікалая Неўрава ў Круглянскім раёне стане цэнтрам новага турыстычнага комплексу.

Ажыццяўляе маштабную ідэю мясцовая ПМК-266. Дамы гасцінічнага тыпу, лазні і альтанкі ў вёсцы Грыбіна плануецца пабудаваць да канца лета. А духоўным прыцягненнем будучага турыстычнага маршруту стане музей знакамітага рускага мастака Мікалая Неўрава, які жыў і працаваў у гэтых мясцінах. Як адзначыў кіраўнік ПМК Мікалай Патрончык, дом, дзе майстар правёў свае апошнія гады, будзе рэканструяваны, там адкрыецца экспазіцыя, якая будзе знаёміць з жыццём і творчасцю мастака.

Гасцям туркомплексу абяцаюць не толькі бытавы камфорт. Будаўнікі паклапаціліся таксама аб добраўпарадкаванні пляжаў і стварэнні ўмоў для аматараў рыбалкі: у вадасховішча ўжо запусцілі карпаў і таўсталобікаў. Турыстам таксама можна будзе пачаставацца мёдам з уласнага пчальніка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter