Белтелерадиокомпания покажет в прямом эфире финал нацотборов на конкурсы «Славянского базара в Витебске»

Таленты i iх прыхiльнiкi

Белтэлерадыёкампанiя пакажа прадстаўнiкоў нашай краiны на фестывалi «Славянскi базар у Вiцебску», а Першы нацыянальны канал Беларускага радыё шукае новых «Маладых талентаў Беларусi»

Заўтра ў сёлетняй культурнай сталiцы Беларусi — Оршы — завершацца пошукi лепшых галасоў краiны. Тых, якiя ўжо ў лiпенi ацэняць журы i гледачы фестывалю «Славянскi базар у Вiцебску». Нагадаем, пасля ўсiх этапаў рэгiянальных адбораў да мiжнародных конкурсаў «Вiцебск-2022» суддзi дапусцiлi да фiнальнага праслухоўвання 20 артыстаў — па дзесяць у дарослай i дзiцячай групах. А вось папулярны радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусi» пакуль што толькi збiрае заяўкi на ўдзел, яны прымаюцца да 31 сакавiка ўключна.

Конкурс «Маладыя таленты Беларусi» — гэта заўсёды сур’ёзная барацьба i канкурэнцыя.

У Вiцебск — i з песняй!

Фiнал нацыянальных адбораў да мiжнародных конкурсаў «Вiцебск-2022» прыме гарадскi Палац культуры «Орша». Праслухоўваннi дзясяткаў фiналiстаў адбору на дзiцячы песенны конкурс (якi, дарэчы, сёлета юбiлейны — дваццаты!) пачнуцца ў 12:00. Дзесяць дарослых фiналiстаў выйдуць на сцэну ў 17:00. Вакальнае спаборнiцтва за права выступлення на мiжнародным форуме гледачы ўбачаць у прамым эфiры канала «Беларусь 3», а таксама на афiцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Абсалютна знаёмых прозвiшчаў у катэгорыi 18+ няма. Хiба што iмя спявачкi Ганны Трубяцкой можа нешта сказаць слухачам. У лютым артыстка зладзiла рамантычны канцэрт у Малой зале Палаца Рэспублiкi з Прэзiдэнцкiм аркестрам Беларусi, а раней стала фiналiсткай двух вядомых украiнскiх тэлевiзiйных праектаў — «Голас країни» i X-Factor. А вось гледачы беларускай версii шоу, напэўна, памятаюць спявачку Нiколь Фургал. Таксама ў мiнулым годзе 17-гадовая на той момант Нiколь стала ўладальнiцай Гран-пры i спецыяльнага прыза iмя Уладзiмiра Мулявiна на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi ў Маладзечне. Акрамя таго, спявачка з’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па падтрымцы таленавiтай моладзi. 

Другi год запар прымае ўдзел у нацыянальным адборы ўраджэнка Магiлёва Дар’я Часлаўская. Таксама слухачы змогуць ацанiць вакал i харызму Аксаны Лоўчай, Аляксандры Макольскай, Ганны Рыбаковай, Маргарыты Шыбаевай, Аляксея Будзько, Аляксандра Малашэнкі i Руслана Пiлахоўскага, якi выступае пад псеўданiмам Руслан Кiм. 

Што датычыцца дзiцячага конкурсу, то тут таксама ёсць некалькi знаёмых прозвiшчаў. Пачуем, напрыклад, 14-гадовую Арыну Пехцераву, якая прадстаўляла нашу краiну на дзiцячым «Еўрабачаннi» ў 2020 годзе. Зноў убачым на сцэне артыстку з Брэста Сафiю Рустамаву, якая выступала ад Беларусi на папулярным дзiцячым конкурсе «Новая хваля». У мiнулым годзе Сафiя ўжо трапляла ў фiнал нацыянальнага адбору. Зноў паспрабуе выйграць пуцёўку ў Вiцебск i Дар’я Марцiнкевiч — мы таксама бачылi яе ў фiнале 2021 года. Акрамя iх, на сцэну аршанскага ДК выйдуць Марыам Абдэлькадэр, Арына Вайценка, Елiсей Касiч, Палiна Паўлюшчэнка, Ульяна Цiшчанка, Радыён Чурынiн i Злата Ярашэвiч. 

Час заявiць пра сябе

Адзiнаццаты конкурс «Маладыя таленты Беларусi» будзе прысвечаны Году гiстарычнай памяцi. Паўдзельнiчаць у адной з сямi творчых намiнацый традыцыйна прапануецца юным вакалiстам i музыкантам з усёй рэспублiкi. Падчас трох тураў удзельнiкаў чакае камбiнаваны фармат праслухоўванняў: нароўнi з дыстанцыйным праглядам вiдэавыступленняў таксама запланаваны сустрэчы выканаўцаў з калегiяй журы ў Вялiкай студыi Дома радыё. Суправаджаць выступленнi хлопчыкаў i дзяўчынак будзе сiмфанiчны аркестр Белтэлерадыёкампанii. Аўтар i кiраўнiк праекта Таццяна Якушава нагадвае:

— Намiнацыi «Эстрадны вакал», «Iнструментальная музыка» i «Спадчына» для салiстаў i ансамбляў чакаюць хлопчыкаў i дзяўчынак ад 10 да 21 года. Катэгорыя «Акадэмiчны вакал» праводзiцца для юнакоў i дзяўчат ад 17 да 25 гадоў. Усiм канкурсантам трэба падрыхтавацца да выканання трох рознахарактарных твораў, адзiн з якiх павiнен належыць беларускаму аўтару. Песнi на роднай мове стануць тэмай першага тура эстраднай i фальклорнай намiнацый. Iнструменталiсты i класiчныя вакалiсты паспрабуюць уразiць прафесiйнае журы выкананнем твораў на свой густ.

Вiдэазапiсы для ўдзелу ў першым туры i заяўкi разам з неабходнымi дакументамi, поўны пералiк якiх указаны ў Палажэннi на сайце www.radio1.by у спецыяльным раздзеле, прымаюцца да 31 сакавiка ўключна па адрасе: 220114, г. Мiнск, вул. Чырвоная, д. 4, або на talentbelarus@gmail.com з пазнакай «Маладыя таленты Беларусi — 2022».

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter