Названы самые богатые российские актеры

Талент зарабляць

Эксперты падлічылі заробкі расійскіх зорак кіно. Узначаліў рэйтынг з актывамі ў 3,2 мільёна долараў Дзмітрый Нагіеў. Шырокаму колу гледачоў ён вядомы па ролях у серыялах “Каменская”, “Фізрук” і “Кухня”, а таксама шоу “Голас” і “Голас. Дзеці”. Летась спіс фільмаў, у якіх Нагіеў выконвае ключавые ролі, папоўнілі “Бабуля лёгкіх паводзінаў 2. Састарэлыя мсціўцы”, “Ёлкі апошнія” і “Нявыбачаны”.
Фота з сацыяльных сетак

Другую пазіцыю заняў Фёдар Бандарчук. Яго багацце ацэньваецца ў 1,3 мільёна долараў. На трэцім месцы з даходамі 1 млн долараў Святлана Ходчанкава. Актрыса здымаецца не толькі на радзіме, але і за мяжой. У 2018 годзе з яе ўдзелам выйшлі серыялы “Хатні арышт”, “Барыс Гадуноў”, фільмы “Даўлатаў”, “Мама назаўсёды” і іншыя. Падзяліў з ёй трэцяе месца народны артыст Расіі Уладзімір Машкоў.

Пяцёрку самых багатых акцёраў замыкае Даніла Казлоўскі з 900 тысячамі долараў. Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся выключна яго акцёрскія даходы. Аднак зарабляе 33-гадовы Казлоўскі не толькі пераўвасабленнем у іншых персанажаў. У 2018 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр — зняў спартыўную драму “Трэнер”.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter