Легендарная Софи Лорен снимется в кино после десятилетнего перерыва

Талент не старэе

Вядомая італьянская актрыса і спявачка здымецца ў экранізацыі рамана Рамэна Гары «Усё жыццё наперадзе». Твор апавядае пра арабскага хлопчыка-сірату Мома, які выхоўваецца ў хатнім прытулку старой яўрэйкі мадам Розы. Менавіта яе і сыграе 84-гадовая актрыса. Рэжысёрам карціны выступае сын Ларэн Эдоарда Понці. Ён ужо трэці раз здымае сваю маці і сцвярджае, што актрыса знаходзіцца ў выдатнай форме: «Дзіўна, з якой энергіяй і як захоплена яна працуе над кожнай сцэнай».

Фота AGF


Раман «Усё жыццё наперадзе» аднойчы ўжо экранізавалі. Стужка ізраільскага рэжысёра Мошэ Мізрахі 1977 года атрымала прэмію «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове. Эдоарда Понці і Сафі Ларэн спадзяюцца, што іх работа атрымаецца не менш паспяховай. Карціну плануецца завяршыць да сакавіка 2020 года.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter