Талент – на бочку!

ПАДЧАС сваёй вайсковай службы Аляксандр Дзмітрыевіч шмат калясіў па свеце. Служыў у Ленінградзе, Маскве, Забайкаллі, Грузіі. Пасля вядомых падзей у Баку атрымаў накіраванне ў артылерыйскі полк у Слабудку. Тут ён і застаўся жыць і працаваць. Расіянін па нацыянальнасці, Голубеў даўно лічыць Пружанскі раён сваёй малой радзімай.

Захапленне для Аляксандра Голубева, падпалкоўніка, намесніка камандзіра палка, пачалося з... просценькай табурэткі.

ПАДЧАС сваёй вайсковай службы Аляксандр Дзмітрыевіч шмат калясіў па свеце. Служыў у Ленінградзе, Маскве, Забайкаллі, Грузіі. Пасля вядомых падзей у Баку атрымаў накіраванне ў артылерыйскі полк у Слабудку. Тут ён і застаўся жыць і працаваць. Расіянін па нацыянальнасці, Голубеў даўно лічыць Пружанскі раён сваёй малой радзімай.

Гадоў 20 таму яго захапленне пачалося са звычайнай табурэткі, якую, ад няма чаго рабіць, змайстраваў дамоў. Атрымалася няблага, ды і знаёмыя ўразіліся. Зараз у былога палкоўніка свая майстэрня ў падвале вялікага, яшчэ пакуль не дабудаванага дома ў Аранчыцах. Там з-пад рук майстра выходзяць і бочкі, і крэслы-качалкі, і складныя крэслы, і табурэткі, і дзіцячыя саначкі, і драбінкі, і шэзлонгі, і нават маленькія бочачкі з кранікамі на спецыяльных падстаўках для захоўвання хатняга віна.

— Каб зрабіць бочку, найперш трэба вызначыць чурбан, які ёй падыдзе: з асіны, дубу ці бярозы. Раскалоць яго так, каб драўляныя валокны размяшчаліся ў даўжыню, а не ўпоперак, — падзяліўся майстра. — Трэба адчуць дрэва. Перш-наперш правяраю, пастукваю, гляджу, як яно сябе паводзіць.

А канкурэнта ў Голубева да цяперашняга часу так і не знайшлося. На кірмаш са сваімі бочачкамі і крэсламі ён выязджае адзін. Здаецца, чалавек павінен радавацца, што не трэба дзяліцца даходамі. Аляксандр Дзмітрыевіч жа, наадварот, незадаволены:

— Народныя рамёствы трэба развіваць і ў даўжыню, і ўшыркі, — разважае ён. — Тым больш у такіх мясцінах, як Пружанчшына: побач Белавежская пушча, аб’язная дарога каля яе, чакаецца прыліў замежных турыстаў. Я разумею, век камп’ютараў і ўсё такое. Але і народныя рамёствы нельга забываць. Чаму б не адкрываць сталярныя гурткі ў школах, пры ўстановах аддзела культуры? Тым больш што пустуючых памяшканняў хапае. А я б з ахвотай падключыўся да іх дзейнасці!

Жонка ва ўсім яго падтрымлівае. Галіна Міхайлаўна таксама рукадзельніца, але ў адрозненне ад мужа працуе з «жаночымі» матэрыяламі: тканінамі і ніткамі.

Ганна ХАДАРОВІЧ

Фота Аляксандра МЕЛЕША

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter