Талент межаў не мае

Замежным спецыялістам плануюць кампенсаваць грошы на пераезд

Замежным спецыялістам, якія будуць працаваць у Беларусі, плануецца кампенсаваць выдаткі на пераезд у нашу краіну або выплачваць аднаразовую дапамогу на ўладкаванне.

Такая навацыя змяшчаецца ў законапраекце, які прадугледжвае ўнясенне паправак у заканадаўчыя акты аб прававым становішчы замежных грамадзян, працоўнай міграцыі і некаторыя іншыя.

— Праект закона прадугледжвае, што таленавiтым замежным грамадзянам, якія скончылі або навучаюцца ва ўстановах адукацыі Беларусі і жадаюць застацца ў краіне, каб працаваць па спецыяльнасці, не трэба афармляць неабходныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па міграцыі і працы з замежнымі грамадзянамі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Сяргей Герасімаў.

Гэты законапраект ужо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў. Яго плануецца разгледзець у першым чытанні на вясновай сесіі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter