Асаблiвыя дзецi сыграюць на cцэне разам з прафесiйнымi акцёрамi

Такія моцныя мары

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага 19 снежня адбудзецца прэм'ера спектакля «Такія крохкія мары». Незвычайная яна таму, што свае таленты змогуць прадэманстраваць прафесійныя акцёры тэатра і дзеці з інваліднасцю.

Ужо каторы год да мастацтва далучаюцца дзеткі з асаблівасцямі
фото rustheatre.by 


Адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі змогуць выхаванцы 9 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і 4 вучэбна-выхаваўчых устаноў закрытага тыпу. П'еса «Такія крохкія мары» створана Аляксандрам Вергуновым.

Спектакль арганізаваны дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «Свет без меж» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства адукацыі. Акцыя «Вялікае мастацтва рукамі маленькіх людзей» — унікальнае для краіны мерапрыемства. Ужо каторы год да мастацтва далучаюцца дзеткі з асаблівасцямі. За гэты час яны змаглі паспрабаваць сябе ў жывапісе, у вакальным майстэрстве, фотамастацтве…

azanovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter