Такая дзiўная любоў

...Неяк разгаварыўся са знаёмай загадчыцай садка-ясляў аб “выдатках” педагагiчнай працы. “Ведаеце, — гаварыла выхавальнiца, — мне вельмi ўсцешна i радасна, калi са мной вiтаюцца бацькi i iх дзецi, якiя былi звязаны з нашай дашкольнай установай недзе больш за дзесяць гадоў назад. Памятаюць, значыць, паважаюць... Але ў апошнi час адносiны з бацькамi змянiлiся, i не ў лепшы бок...” I прывяла тыповы сучасны прыклад.
...Неяк разгаварыўся са знаёмай загадчыцай садка-ясляў аб “выдатках” педагагiчнай працы. “Ведаеце, — гаварыла выхавальнiца, — мне вельмi ўсцешна i радасна, калi са мной вiтаюцца бацькi i iх дзецi, якiя былi звязаны з нашай дашкольнай установай недзе больш за дзесяць гадоў назад. Памятаюць, значыць, паважаюць... Але ў апошнi час адносiны з бацькамi змянiлiся, i не ў лепшы бок...” I прывяла тыповы сучасны прыклад. Вось перад вамi дзiцячы садок-яслi, якiх у горадзе дзесяткi. Выхавальнiца, як тая квактуха, тэпае i тэпае сярод сваiх выхаванцаў, якiх у групе бывае да дваццацi i болей, стараючыся не спускаць з анiводнага вачэй. Цяжка ўсачыць за кожным, але трэба: нават за маленькую драпiнку на дзiцятку спытаюць з яе. Нехта з бацькоў з паразуменнем аднясецца да такой дробязi, а нехта ўздыме такi вэрхал, хоць святых вынось. Але i гэта яшчэ не ўсё. Заканчваецца рабочы дзень. Падыходзяць па сваiх любiмых дзяцей i ўнукаў бацькi i дзяды. Пры мне выхавальнiца, адвёўшы ў бок маладога бацьку, просiць таго, каб ён пагаварыў са сваiм сынам дома: не ў першы ўжо раз хлапчук “дэзерцiруе” з садка. Бацька абяцае разабрацца. А вось другая мацi на заўвагу выхавальнiцы аб тым, што яе чада на вачах усiх дзяцей такое вытварае за абедам, што i гля-дзець непрыемна, у адказ заяўляе недарэчна-банальнае: “Вам за гэта грошы плацяць, вы i разбiрайцеся!” Выхавальнiца спрабуе нешта пярэчыць, ды дзе там! А пачуўшы рашучае: “Я пазваню куды трэба!” – мусiць адступiць, так i не знайшоўшы агульнай мовы с гора-матуляй. I звоняць, пiшуць скаргi. Праверка пасля паходу цi званка ў вышэйшую начальнiцкую ўстанову не прымусiць сябе доўга чакаць. Яна з’яўляецца, знахо-дзячы на сваiм мiсiянерскiм шляху ўсё тое, што пойдзе не на карысць выхавальнiка. Нервуюцца ўсе. Абсурд нейкi, скажаце вы! Зусiм не: выхавальнiк у садку нясе адказнасць за ўсё, нават за неахайную, мякка кажучы, дамашнюю вопратку дзiцяцi. Я назваў бы такую сiстэму ў выхаваннi малых дзяцей, калi ад сям’i не патрабуюць нiчога, а ад выхавальнiка – ўсяго, заганнай. Чаму так адбываецца? Чаму бязмежная любоў да роднага дзiцяткi засланяе бацькоўскiя вочы i яны не бачаць, што ў многiм, калi не ў асноўным, вiнаватыя iх дзецi? Дзiкая пагоня за рублём перарасла ў хваробу: iмкненне зарабiць цi ўхапiць нейкiм чынам як мага больш не пакiдае часу для выхавання сваiх дзяцей. Назiраецца сярод такiх бацькоў i проста неiнтэлiгент-насць. Купiўшы сабе гандлёвае месца на рынку, хоць i патрапаную, але iншамарку, камп’ютэр, мабiльнiк, такiя людзi лiчаць сябе як бы вышэйшымi за iншых, не раўнёй тым, хто стараецца, каб iх дзiцятка было накормлена i напоена, не набiла гузакоў, адпачыла пад беласнежнай прасцiнкай у абед. Ды якая раўня можа быць памiж бацькамi i выхавальнiкамi, калi ў большасцi з першых – базавая школьная адукацыя, а ў другiх – вышэйшая, першыя маюць тысячу i больш долараў заробку ў месяц, а другiя – крыху больш за дзвесце тысяч беларускiх рублёў... Горкая мая iронiя, але нiчога не папiшаш – перад намi жыццё, якое яно ёсць. Чаму так атрымлiваецца? Мне здаецца, што выхавальнiкi спрабуюць — хто мэтанакiравана, хто iнтуiтыўна — ляпiць з маленькага чалавечка асобу, а гора-бацькi, якiх у апошнi час сустракаецца ўсё больш i больш, хочуць, каб iх дачка цi сын былi, ну як бы гэта сказаць, прасцей, цi, дакладней, пласцей: плоскаму лягчэй праслiзнуць, уцiснуцца ў нейкую нiшу. Сучасныя бацькi не жадаюць абцяжарваць сваiх дзяцей нiякiмi абавязкамi ў адносiнах да краiны, грамадства, уласнай душы, нарэшце. Яны мараць толькi пра высокi ўзровень жыцця для сваiх маленькiх i найлюбiмых, забываючыся, што такiмi маленькiмi, дзякуючы сямейнаму выхаванню, яны могуць застацца да сiвых валасоў, што апрача “ўзроўню” i “якасцi” жыцця культурнаму чалавеку патрэбна яшчэ i ўсё чалавечае, тое, чым адрознiваецца чалавек ад нiжэйшых за сябе iстот. А адрознiваецца ён перш за ўсё здольнасцю думаць, асэнсоўваць свае паводзiны, сваё iснаванне... Нiхто не спрачаецца, што быць багатым i здаровым – добра. Але калi за гэта чалавек разлiчваецца адмаўленнем ад свайго высокага прадназначэння – быць чалавекам, грош цана ўсяму. I нарэшце, цi задумалiся калi-небудзь бацькi, якiя перакладаюць справу выхавання сваiх маленькiх на садок, а потым на школу, а дома – на тэлевiзар i камп’ютэр, што iх дабро можа вярнуцца да iх жа самiх, iх дзяцей i ўнукаў пры такiм бацькоўскiм выхаваннi вялiкiм злом, калi iхняе дзiцятка ведае, што яго любiмыя бацькi будуць заўсёды баранiць яго пры любым выпадку, i тады нават, калi ён сам вiнаваты цалкам? Такое дзiцянё адбудзе сваё ў садку (не чуў, каб з яго выключылi калi-небудзь i каго-небудзь), у школе, дзе таксама ўсiмi сiламi змагаюцца за дысцыплiну i паспяховасць такiх шкоднiкаў, а потым за грошы тых жа бацькоў з горам папалам скончыць вышэйшую навучальную ўстанову i выйдзе на шырокую дарогу сваёй далейшай дзейнасцi. I дай Бог, каб яно не апынулася, зноў жа дзякуючы перш за ўсё бяздумнаму выхаванню сваiх бацькоў, у такой сiтуацыi, калi яны, нават самыя ўплывовыя i багатыя, ужо нiчым яму не дапамогуць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter