Так трымаць, хлопцы!

У спаборніцтвах «А ну, хлопцы!» у Бешанковiчах тытулы самых моцных i дасціпных пацвердзілі ратавальнiкi, мiлiцыянеры i навучэнцы ДПТВ

Бешанковічы. У спаборніцтвах «А ну, хлопцы!» на сцэне раённага Дома культуры тытулы самых моцных, дасціпных і адважных мужчын пацвердзілі каманды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, райаддзела ўнутраных спраў і Ульскага ДПТВ-3 імя Даватара. Як стала вядома карэспандэнту «Р», у наступных конкурсах «А ну, хлопцы!» дружыну сучасных рыцараў мяркуюць папоўніць прадстаўнікі іншых мужчынскіх калектываў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter