Новости по теме: БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ



Узнать в лицо

... заседания Консультативного совета по делам белорусов зарубежья. В стенах министерства разместились фотоработы ... .com/belarusmfa Выставка фотопортретов известных белорусов зарубежья открылась в МИДе

21.09.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ , ВЫСТАВКА

Прывітанні з усяго свету

У Год малой радзімы радыё “Беларусь” і яго міжнародная інтэрактыўная акцыя “Гукае ласкай родны край!” працягвае аб’ядноўваць беларусаў замежжа. Вось, напрыклад, супляменнікі ў Італіі сфарміравалі ў Неапалі спецыяльнае аб’яднанне і стварылі пры ім музычны калектыў “Спадчына”. Галоўны дырэктар радыёстанцыі Навум Гальпяровіч расказвае: “Беларусы Неапаля спяваюць родныя песні, рыхтуюць традыцыйныя стравы, захоўваюць мову, традыцыі, абрады і дзеляцца гэтым з італьянцамі, якія менавіта ад іх упершыню ...

27.06.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Пад аховай Еўфрасінні

У гонар апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, якая праславілася сваёй асветніцкай і міратворчай дзейнасцю, па благаславенні Праасвяшчэннейшага Аляксандра, епіскапа Даўгаўпілскага і Рэзэкненскага, у Барыса-Глебскім кафедральным саборы быў адслужаны малебен. Дарэчы, у гэтым праваслаўным храме знаходзяцца чатыры іконы з выявай святой. На канцэрце прадстаўлялі тканыя дываны Богаслужэнне праводзіў протаіерэй Дзіянісій Гаруноў. Генеральны консул Беларусі ў Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў ...

27.06.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ , БЕЛОРУССКАЯ КУЛЬТУРА

Стала Цвер па-сяброўску бліжэй

Гарады-пабрацімы Слуцк і Ржэў, Талачын і Канакова, Полацк і Западная Дзвіна… Дзякуючы намаганням актывістаў Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Братэрства” па Цвярской вобласці існуе ўжо больш за пятнаццаць такіх “сяброўскіх звязак” паміж беларускімі ды расійскімі гарадамі, раёнамі. Сёлета пасябравалі горад Бяроза, што ў Брэсцкай вобласці Беларусі, ды Селіжараўскі раён Цвярской вобласці Расіі. Хутка гарадамі-пабрацімамі стануць Магілёў і Цвер. Пра каштоўны кірунак дзейнасці суполкі ...

27.06.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Да сустрэчы, землякі!

Творчая сустрэча-канцэрт з удзельнікамі ансамбля беларускай песні “Світанак” і яго салістам Сяргеем Шабадалавым з літоўскага горада Вісагінас прайшла ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры. Спявак Сяргей Шабадалаў Дарэчы, беларусы з латышскага Даўгаўпілса ды літоўскага Вісагінаса даўно сябруюць паміж сабой. Паміж Цэнтрам беларускай культуры Даўгаўпілса і Беларускім культурным цэнтрам “Крок” Вісагінаса заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве. Сяброўскія стасункі звязваюць літоўскіх беларусаў ...

27.06.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Адкрыты ўрок ад “Вясёлкі”

Апошні ўрок навучальнага года, які прайшоў у беларускай школе “Вясёлка” ў Даўгаўпілсе, прысвячаўся творчасці беларускага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра. Дарэчы, сёлета адзначаюцца 135-я ўгодкі літаратара. А нарадзіўся ён у 1883 годзе ў Латвіі, у горадзе Лібава (цяпер — Ліепая). Дзеці ўспаміналі факты з біяграфіі Янкі Маўра, згадвалі яго творы. Настаўнікі падрыхтавалі прэзентацыю, якая стала фонавым суправаджэннем урока. Вучні адказвалі на пытанні, складвалі пазлы па кнігах пісьменніка, ...

13.06.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ , ШКОЛА , ПОСЛЕДНИЙ ЗВОНОК

Чым багаты “Крывічы”

Змястоўнай, цікавай атрымалася справаздача старшыні Беларускага клуба “Крывічы” Волі Галанавай: бо добра працавала суполка. За тры гады, з красавіка 2015-га, мы правялі мноства сацыяльна-значных мерапрыемстваў, масавых народных святаў, гістарычных вечарын, тэматычных круглых сталоў... Самымі значнымі былі, пэўна, штогадовыя “Беларускія кірмашы” — міжнародныя фэсты, на якія едуць як беларускія гурты й выканаўцы з усёй Іркуцкай вобласці, так і госці з іншых рэгіёнаў Расіі. Сустракаем і вядомых ...

31.05.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Паляцела дадому душа

Сябры беларускай суполкі ў Еўпаторыі знаходзяцца ў жалобе: крыху больш за месяц таму мы развіталіся з нашым добрым сябрам. А 5 чэрвеня спаўняецца 40 дзён з дня смерці Мікалая Паўлавіча Дрынеўскага, і ў гэты дзень, паводле хрысціянскай традыцый, звычайна моляцца за тых, хто адышоў у Вечнасць. Актывісты Беларускай аўтаноміі Еўпаторыі, аддаючы даніну памяці Мікалаю Паўлавічу, замовілі паніхіду ў мясцовым саборы Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Нагадаю, крымскі горад стаў для палешука Мікалая Дрынеў ...

31.05.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

По привету всему свету

... ласкай родны край!» продолжает объединять белорусов зарубежья. Вот, например, наши земляки в ... Международного радио «Беларусь» продолжает объединять белорусов зарубежья

25.05.2018
РАДИО , БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Нашчадкі зямлі Баянавай

Са школьных гадоў помніцца слова Баян, што згадваецца ў першых радках знакамітага “Слова пра паход Ігаравы”. Вось як тое гучыць на сучаснай беларускай мове: “Ці не лепей было б, каб нам, брацця, пачаці старадаўнымі словы тужліву аповесць аб паходзе Ігаравым, Ігара Святаслаўліча? Дый пачаціся песні той сягачасным ладам, а не складам Баянавым. Баян бо чарадзейны, калі каму песню хацеў утварыці, то расцякаўся мысляй па дзераву, воўкам шэрым па полі, арлом сізым пад воблакі”. Ад Кіева да Турава Што ...

23.05.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Дрэва не жыве без каранёў

У народзе кажуць: чалавек без Радзiмы — што дрэва без каранёў. І ўдалечыні ад Бацькаўшчыны адчуваеш тое вельмі востра. Таму й на лагатыпе Цэнтра нацыянальных меншасцяў “Радзiма”, што працуе ў Таліне, ёсць выява дрэва з магутнымі каранямі. Як моцныя карані даюць жыццё й сілу дрэвам, дапамагаюць ім утрымацца ў свеце, супрацьстаяць бурам-вятрам ды іншым нягодам, так і людзям цяжка жыць без моцнай повязі з родам сваім, зямлёю продкаў. Паяднаны сотнямі розных ніцяў з этнічнай Радзімай і бадай што ўсе ...

23.05.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Жылі-былі Карзюкі

Памятаеце: у фільме рэжысёра Ігара Дабралюбава “Белыя Росы” адны героі радуюцца, што горад наступае на іх вёску, іншыя ж не могуць змірыцца з вымушаным пераездам. Розныя пачуцці абуджаюць падзеі тыя і ў сэрцы Іны Олесавай. Бо, Карзюкі, яе родная вёска, цяпер аказалася вуліцай Чыжэўскіх у мінскім мікрараёне Лошыца. І драўляныя хаты на ёй адна за другой ідуць пад знос. Бачыць Іна, як прыгажэе Мінск: шырачэзныя праспекты ды бульвары, люстэркавыя гандлёвыя цэнтры, яскравыя, нібыта лялечныя, ...

17.05.2018
МАЛАЯ РОДИНА , БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Абрусы і паясы: не толькі дзеля красы

Газета пісала ўжо пра саму акцыю, пра тое, што былі ўшанаваны ў Даўгаўпілсе беларускія ручнікі ды народныя строі. Тым часам і пояс-абярэг стаў галоўным атрыбутам на вячорках, прысвечаных ягонай гісторыі, традыцыям і асаблівасцям вырабу. А 25 красавіка ў цэнтры ўвагі аказаліся абрусы, дыванкі ды іншыя ўпрыгажэнні для беларускай хаты. Раскажам пра ўсё па парадку. Жанна Раманоўская расказвае пра беларускія паясы Самі з паясамі Прыгожы куфар навідавоку на ўсіх імпрэзах акцыі, ён патрохі папаўняецца. ...

17.05.2018
БЕЛОРУССКАЯ КУЛЬТУРА , БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ , ТРАДИЦИИ

Нашчадкі Перамогі

Кіраўніца беларускай суполкі з Тальяці Людміла Дзёміна расказвала пад час святочных мерапрыемстваў у горадзе над Волгай і пра свайго дзеда Івана Салановіча, які не вярнуўся з вайны Радасць і боль — нібы два палюсы ў нашым зямным існаванні. Прычым якраз на стыку гэтых нябачных, але магутных тонкаэнергетычных плыняў мы ў поўнай меры адчуваем сапраўдны пульс Жыцця. Ягоную велізарную каштоўнасць — і хуткаплыннасць. Нібы кветкі майскіх яблынь яно: падзьмуў вецер — і няма… І таму якраз у радасны Дзень ...

17.05.2018
ВЕЛИКАЯ ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА , ДЕНЬ ПОБЕДЫ , БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Вясновы фармат сустрэч

Сяброўкі Ларыса Бугаёва ды Ірына Лазарук, якія не бачыліся некалькі гадоў, сустрэліся сёлета ў Мінску ў час творчай стажыроўкі для кіраўнікоў аматарскіх калектываў беларускіх суполак замежжа. Пазнаёміліся й пасябравалі яны ў Малдове. Адна, хоць і нарадзілася ў Кішынёве, аднак беларуска па крыві, другая родам з вёскі Барань, што ў Аршанскім раёне Віцебшчыны. Упершыню ўбачыліся беларускі на адной з імпрэзаў Беларускай абшчыны Кішынёва. Шэсць гадоў таму Ірына Лазарук вярнулася на Бацькаўшчыну ...

17.05.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Радасць і боль

Актывісты з Міжнароднага культурнага цэнтра “Содружество”, Вучэбна-метадычнага цэнтра “Николай Гоголь”, Асацыяцыі расійскай ды італьянскай моладзі ў Рыме адзначылі 73-я ўгодкі Вялікай Перамогі. У цэнтры італьянскай сталіцы прайшла акцыя “Бессмертный полк” і канцэрт да 9 Мая. Ганаровымі гасцямі былі супрацоўнікі Амбасадаў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана. У святочным шэсці паўдзельнічалі таксама малдаване ды ўкраінцы, якія жывуць у Рыме, актывісты розных культурных цэнтраў, асацыяцый, школы ...

17.05.2018
ДЕНЬ ПОБЕДЫ , БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

20 гадоў у коле сяброў

Да юбілею “Лянок” падышоў у цудоўнай творчай форме: летась 13 снежня вядомаму ансамблю беларускай музыкі й песні “Лянок” было прысвоена ганаровае званне “Народны аматарскі калектыў”. Пра сам гурт, яго крэатыўную кіраўніцу Клаўдзію Зуеву, якая мае родавыя карані ў найпрыгажэйшым палескім горадзе Петрыкаве на Прыпяці, мы не раз пісалі. У прыватнасці, журналістка Людміла Бакланава хораша расказвала пра Клаўдзію Міхайлаўну, яе “Лянок”, калі адзначаліся 70-я ўгодкі таленавітай беларускі (“ Наша любі ...

24.04.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ , БЕЛОРУССКАЯ КУЛЬТУРА , МУЗЫКА

Мінорныя ноты ў мелодыі фестывалю

Жыццё часта ўносіць карэктывы ў нашы планы. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі ды Расіі ў Самары штогод праходзіць абласны Конкурс-фестываль дзіцяча-юнацкага мастацтва “Единство”. Ладзіць яго беларуская суполка пры падтрымцы гарадской адміністрацыі, абласнога Дома дружбы народаў. А сёлета фармат конкурсу-фестывалю змяніўся ў сувязі з трагічнымі падзеямі 25 сакавіка ў горадзе Кемераве. Да таго ж у ноч з 26 на 27 сакавіка раптоўна памёр віцэ-прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай аргані ...

24.04.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Новыя абрысы даўняга пабрацімства

У СМІ з’явіліся весткі пра тое, што Беласток і Гродна 16 сакавіка ўжо афіцыйна сталі гарадамі-партнёрамі. Дамову, якая пашырае шматбаковае супрацоўніцтва двух гарадоў, надае яму новы імпульс, падпісалі старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускалоўскі. Мяркуецца, што такім чынам удасца зблізіць мясцовыя ўстановы, паспрыяць іх больш цеснай супрацы. Бакі зацікаўлены ў тым, каб ішоў абмен досведам у арганізацыі мясцовага самакіравання. Гродзенцы й беластокцы ...

24.04.2018
ГРОДНО , БЕЛОСТОК , БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ

Родам з-пад Антопаля

Вялікая страта: адышоў у Вечнасць працавіты беларус, добры чалавек, цудоўны таварыш. Не стала яго на 70-м годзе жыцця ў ноч з 26 на 27 сакавіка. Смуткуем самі, выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім нашага дарагога Мікалая Сцяпанавіча. Мікалай Чырко Зусім трохі не дажыў наш сябар да юбілею. Нарадзіўся ж Мікалай Сцяпанавіч 23 красавіка 1948 года у вёсцы Дзераўная Драгічынскага раёна Брэстчыны. Пасля заканчэння Брэсцкага радыётэхнікума (1966) быў размеркаваны на Куйбышаўскі ракетабудаўнічы ...

24.04.2018
БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ