Табе, мой Гомель, прысвячаю

Гомельскi БРСМ аб’явіў конкурс на лепшы верш аб родным горадзе

Гомельская гарадская арганізацыя БРСМ аб’явіла аб правядзенні літаратурнага конкурсу сярод моладзі ўзростам ад 14 да 31 года на лепшы паэтычны твор аб родным горадзе. Творчы конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Гомель — культурная сталіца Беларусі і СНД-2011».

Па інфармацыі першага сакратара гарадской маладзёжнай арганізацыі Надзеі Куніцкай, творы-пераможцы, а вынікі творчага паядынку будуць падведзены напрыканцы жніўня — незадоўга да правядзення ў горадзе над Сожам міжнароднага харэаграфічнага фестывалю «Сожскі карагод», на беларускай ці рускай мове будуць змешчаны ў маладзёжным часопiсе «Жэведа». Спецвыпуск выдання будзе ўручаны гасцям фестывалю. Апрача гэтага, гаркам БРСМ плануе аказаць падтрымку маладым літаратарам у выпуску літаратурнага зборніка, на яго старонках і будуць змешчаны конкурсныя работы аб любімым горадзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter