Сёння пустазелля няма, а заўтра яно на ўсім полi

ВЕРХНЯДЗВІНСКі раён у мінулым годзе сабраў на круг 34,7 цэнтнера зерневых, заняў першае месца ў вобласці і стаў удзельнікам рэспубліканскіх «Дажынак». Усё было зроблена, каб сёлета атрымаць яшчэ большы каравай. На жаль, небывалая вясновая паводка нанесла сур’ёзныя страты хлебнай ніве.

Гаспадаркі Верхнядзвіншчыны актывізуюць хімапрацоўку пасеваў

ВЕРХНЯДЗВІНСКі раён у мінулым годзе сабраў на круг 34,7 цэнтнера зерневых, заняў першае месца ў вобласці і стаў удзельнікам рэспубліканскіх «Дажынак». Усё было зроблена, каб сёлета атрымаць яшчэ большы каравай. На жаль, небывалая вясновая паводка нанесла сур’ёзныя страты хлебнай ніве.

Поўнасцю давялося перасеяць 1100 гектараў азімых, 1500 гектараў рапсу, на што пайшло 3,2 мільярда рублёў. Дзяржстрах кампенсаваў  палову гэтай сумы, і толькі тым гаспадаркам, у якіх гібель пасеваў перавышала 15 працэнтаў.  ППУП «Ужыца-Агра» і ААТ «Баліны» ў гэту катэгорыю не трапілі.

Да гонару хлебаробаў, яны не апусцілі рукі: у сціслыя тэрміны завяршылі сяўбу зерневых і паўсядзённа акуратна вядуць догляд за пасевамі.

Азімыя, а іх 13533 гектары, падкармілі ўжо двойчы, і заняліся гэтым у трэці раз. Цяпер ідзе хімпраполка яравых зерневых і рапсу.

Прэпаратаў дастаткова. Часткова напружанасць ствараецца ад таго, што трэба аглядаць адразу амаль усе культуры: зерневые, кукурузу, рапс, лён. А тэхнікі,  сучасных высокапрадукцыйных апырсквальнікаў недастаткова. Шмат часу і сродкаў займае іх рамонт.

У ААТ «Шайцерава», перадавой гаспадарцы не толькі раёна, ужо на ўсёй плошчы ў 1,5 тысячы гектараў азімых унеслі прэпарат супраць палягання і на 610 гектарах — палове — правялі праполку яравых.

А яшчэ вялікую ўвагу надаюць тут мікраэлементам. Прывезлі іх з брэсцкай фірмы «Аграінгандаль». Уносяць у чатыры заходы: пры пратраўліванні насення, хімпраполцы, па вегетацыі пад колас, і па самаму коласу.

Для догляду за пасевамі ў гаспадарцы ёсць тры апрысквальнікі. На іх працуюць Мікалай Шкіндэр, Дзяніс Дземчанка і Мікалай Родзік.

— Займаюся гэтым чацвёрты год, — гаворыць апошні. — Тэхніка — выдатная, арганізацыя — таксама. Адно, што калі-нікалі стрымлівае надвор’е. У дзень апрацоўваю стабільна па 80 гектараў. Здараецца — 100 і больш. Заробак прыстойны — 350—400 тысяч рублёў у дзень.

Само поле пакрыта чысцейшым густым дываном зялёнай яравой пшаніцы. Ніводнай былінкі пустазелля.

— А ці трэба тут уносіць гербіцыды? — спытаўся я ў галоўнага агранома Віктара Шкіндэра.

— Я таксама адзін год так падумаў, — адказаў ён. — Паглядзеў, поле чыстае, абыдзецца. Не абышлося. Збажына спынілася ў росце, шуганула пустазелле. Вышэй коласа паднялося…

Уладзімір  САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter