Сёння ў Мінску адбудзецца фінал Х Рэспубліканскага фестывалю “АРТ-вакацыі”.

Мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам адукацыі Беларусі і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, аб’яднала студэнтаў дваццаці васьмі ВНУ Мінска.

Мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам адукацыі Беларусі і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, аб’яднала студэнтаў дваццаці васьмі ВНУ Мінска. Афіцыйным інфармацыйным спонсарам фестывалю стала “Народная газета”.

Больш за тысячу лепшых творчых калектываў з сорак адной вышэйшай навучальнай установы краіны прадставяць сваё майстэрства заўтра на гала-канцэрце ў Палацы Рэспублікі, які пачнецца а 15 гадзіне. Пераможцаў творчага марафону выбірала прафесійнае журы. Студэнты, аб’яднаныя дэвізам “Шануем гісторыю і традыцыі краіны — упэўнена крочым у будучыню!”, прадставілі на суд журы тэматычныя канцэртныя праграмы, у якіх нумары розных жанраў: ад інструментальнага да тэатральнага.

“Арт-вакацыі” — фестываль, які яшчэ раз пацвярджае ўвагу дзяржавы да пытанняў грамадска-патрыятычнага і мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі, — адзначыла метадыст аддзела сацыякультурных праектаў і ініцыятыў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Ірына Церляева. — Гэты фэст стварае спрыяльныя ўмовы для творчасці моладзі, для стасункаў на мове мастацтва”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter