Сёмае неба Паўла Масленікава

У Магілёве адзначылі стагоддзе з дня нараджэння мастака

У Магілёве адзначылі стагоддзе з дня нараджэння беларускага мастака.

Аддаць даніну павагі таленавітаму майстру прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, яго сябры, калегі, паклоннікі таленту. У Магілёў прыехала і дачка Масленікава — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар мастацтвазнаўства Вера Пракапцова. Ва ўрачыстасці таксама прыняў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

У час святочных мерапрыемстваў у абласным мастацкім музеі, які носіць імя Масленікава, прайшла цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай. «Белпошта» выпусціла яе спецыяльна да юбілею майстра.

— Народны мастак Беларусі Павел Масленікаў пражыў нялёгкае, але яскравае жыцце. Ён ваяваў, працаваў у сталіцы рэспублікі, але ніколі не забываў пра Магілёўшчыну — сваю малую радзіму, дзе нарадзіўся і вырас, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Землякі таксама памятаюць майстра і ганарацца ім.

Гасцям свята прэзентавалі кнігу Веры Пракапцовай «Павел Масленікаў» з серыі «Вядомыя мастакі Беларусі». З вялікай цікавасцю прысутныя пазнаёміліся і з дакументальным фільмам «Сёмае неба Паўла Васільевіча Масленікава», які падрыхтавала тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...