Сярэдняя зарплата — BR612 тыс.

У лiпенi гэтага года ў беларусi намiнальная сярэдняя заработная плата работнiкаў была роўная BR612 тыс. Гэта на BR8 тыс. (на 1,4 працэнта) больш, чым у чэрвенi 2006 года. У галiнах бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—лiпенi гэтага года склала BR526 тыс., у тым лiку ў лiпенi — BR558 тыс.

Рэальная налiчаная заработная плата ў гэтых галiнах у студзенi—лiпенi 2006 года павялiчылася ў параўнаннi са студзенем—лiпенем 2005 года на 18,2 працэнта.
Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, ва ўстановах аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў лiпенi 2006 года склалася ў памеры BR549 тыс., у тым лiку ўрачоў — BR969 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — BR537 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — BR329 тыс., паведамляе БЕЛТА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter