Сярэбраны дождж над БДУ

Белдзяржуніверсітэт пацвердзіў высокі міжнародны ўзровень

Белдзяржуніверсітэт зноў пацвердзіў высокі ўзровень.

Новы міжнародны рэйтынг ВНУ СНД апублікаваны агенцтвам «Эксперт РА» — паўнапраўным членам-удзельнікам «IREG Observatory», якая з’яўляецца найбольш уплывовай міжнароднай асацыяцыяй у галіне ранжыравання ўніверсітэтаў. Узначаліў рэйтынг Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава. За ім размясціўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Дарэчы, БДУ — адзіная ў нашай краіне ВНУ, аднесеная да групы ўстаноў з вельмі высокім узроўнем падрыхтоўкі выпускнікоў. У гэтай групе таксама Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі і інш. Усяго было прааналізавана 153 установы вышэйшай адукацыі Расіі, Украіны, Казахстана, Беларусі, Малдовы, Узбекістана, Азербайджана і Кіргізіі.

Сістэма ранжыравання размеркавана на 5 груп: «А», «В», «С», «D» і «Е» па ўзроўні значнасці адпаведна. Ад нашай краіны было адабрана 10 ВНУ. З іх у групу «С» увайшлі Беларускі дзяржаўны медыцынскі і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэты, яшчэ шэсць — у пералік ВНУ групы «D» і адзін — у «E» .

Як расказалі ў прэс-службе БДУ, праграма «Эксперт РА» арыентавалася на ацэнку рэпутацыі ВНУ на ўзроўні краіны — сярод выкладчыкаў, навукоўцаў і работадаўцаў канкрэтнай дзяржавы, а таксама на запатрабаванасць выпускнікоў ВНУ на рынках працы. Удзел у апытанні прынялі звыш 5,5 тысячы чалавек.

Нагадаем, што рэйтынг ВНУ СНД «Эксперт РА» — незалежная ацэнка дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў. Мэта яго складання — стварыць альтэрнатыву існуючым міжнародным рэйтынгам, якія не ўлічваюць спецыфіку вышэйшай школы на прасторы Садружнасці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter