Сямейная дынастыя

Для Любові Мікалаеўны МІХАЛЁВАЙ званочак звініць на працягу вось ужо 30-ці гадоў — менавіта столькі складае яе педагагічны стаж. У свой час яна закончыла вучобу ў Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага на факультэце “Пачатковае навучанне”, выкладае ў пачатковай агульнаадукацыйнай школе № 1 г. Беразіно.

ЦІік-так, цік-так... — гадзіннік ціха адлічвае хвіліны кожнага ўрока і, наогул, нашага жыцця. Залівісты школьны званочак кліча ў школу і строга захоўвае межы кожнага занятку і кожнага перапынку, і так па крузе — штодзень, штогод

Для Любові Мікалаеўны МІХАЛЁВАЙ званочак звініць на працягу вось ужо 30-ці гадоў — менавіта столькі складае яе педагагічны стаж. У свой час яна закончыла вучобу ў Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага на факультэце “Пачатковае навучанне”, выкладае ў пачатковай агульнаадукацыйнай школе № 1 г. Беразіно.

— Любоў Мікалаеўна — настаўнік вышэйшай катэгорыі, — гаворыць намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Тамара Іванаўна Ефіменка. — Яна вядзе заняткі і ў групе мацнейшых па падрыхтоўцы да алімпіяд. За сваю шматгадовую добрасумленную працу  ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Адметна, што сям’я Міхалёвых наогул педагагічная: муж Мікалай Мікалаевіч — настаўнік фізічнай культуры, старэйшы сын Іван — таксама “спартыўны” настаўнік, выкладае для дзяцей Лешніцкай школы, малодшы Аляксандр толькі закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Сямейная дынастыя Міхалёвых абрала адну з высакароднейшых прафесій, няпросты, але такі важны ў жыцці кожнага педагагічны шлях.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКУ: Любоў Мікалаеўна МІХАЛЁВА ў час урока.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter