Сям,я — гэта цёпла

У Брэсце адкрыўся яшчэ адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу

У Брэсце адкрыўся другі дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Новы аб’ект размешчаны на вуліцы Васняцова. Тут будзе жыць сям’я Смагі-ных — бацькі-выхавацелі Сяргей Міхайлавіч і Галіна Мікалаеўна з шасцю дзецьмі трох—пятнаццаці гадоў.

Дом з поўнай унутранай аддзелкай і гаспадарчымі пабудовамі, а таксама дзіцячай пляцоўкай для гульняў узведзены на грошы рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Гарадскія сродкі спатрэбіліся для пакупкі мэблі.

Сёння ў Брэсцкай вобласці дзейнічае 32 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх выхоўваюцца 208 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адкрыццё яшчэ аднаго такога дома адбылося днямі ў Ганцавіцкім раёне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter