Ежедневный маршрут почтальона Тамары Куприянчик превышает десяток километров

Сялянская загартоўка

У вялікай дружнай сялянскай сям’і вырасла Тамара Купрыянчык. Бацькі даглядалі калгасную жывёлу. Трымалі карову і свіней на сваім падворку. Сямёра дзяцей з малых гадоў дапамагалі ўпраўляцца па хатняй гаспадарцы, а летам падсаблялі маці даглядаць цялятак на жывёлагадоўчай ферме. 

Фота аўтара.

Пасля заканчэння Радуціцкай сярэдняй школы Тамара пайшла працаваць на жывёлагадоўчую ферму вёскі Лука, што ў Асіповіцкім раёне. Вый­шла замуж у суседнюю вёску Слопішча. Муж Аляксей працаваў электрыкам у сельгаспрадпрыемстве «Сельгасінвест». Амаль дзесяць гадоў Тамара Захар’еўна даглядала калгасных цялят, а потым стала даяркай.

Чатырнаццаць гадоў таму перайшла працаваць у Дараганаўскае аддзяленне паштовай сувязі. Калектыў тут невялікі, але дружны. Крыху большы працоўны стаж у паштальёнаў Людмілы Курс і Галіны Мароз. Абавязкі начальніка выконвае Валянціна Лапаціна. Аддзяленне паштовай сувязі абслугоўвае аграгарадкі Дараганава, Каўгары і прылягаючыя вёскі Радуцічы, Слопішча, Лука, Краі, Сівец. 

Штодзённы маршрут паштальёна Тамары Купрыянчык перавышае дзясятак кіламетраў. Заўсёды своечасова яна дастаўляе адрасатам газеты, часопісы, пасылкі, грашовыя выплаты. Праводзіць падпіску на перыядычныя выданні. Прымае ў жыхароў заказы на неабходныя прадукты харчавання і некаторыя прамысловыя тавары. На веласіпедзе ўсё аператыўна дастаўляе па адрасах. Людзі шчыра ўдзячны ёй за старанне і ўвагу. У кожны дом Тамара Захар’еўна разам са свежай поштай прыносіць прыемны настрой.

ВНИМАНИЕ! КОНКУРС ДЛЯ ПОЧТАЛЬОНОВ И ЧИТАТЕЛЕЙ

Принять участие могут как почтальоны, так и сами владельцы ярких почтовых ящиков. Сфотографируйте свой красивый, мастерски оформленный ящик, куда попадают письма, газеты, журналы. Или предложите хозяину поучаствовать вместе в конкурсе. Ваши фото ждем на электронку ostapchuk@sb.by или вайбер (+375 29) 873-92-31. Не забудьте указать имя, отчество, фамилию и точный адрес владельца шедевра. Редакция выберет лучший и свяжется с автором фото. Наградит ценными призами обоих — и автора, и хозяина почтового ящика. Заявки на участие в конкурсе принимаем до 30 апреля. Подробности можно узнать по телефону (8-017) 287-18-43.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter